Прыгоды Тынтына

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Польшар на тэматыку Тынтына

Прыгоды Тынтына альбо проста Тынтын (паводле імені галоўнага гэроя — Тынтына, што можна перакласьці як Чубейка; па-француску: Les aventures de Tintin) — найпапулярнейшы, ўсевядомы бэльгійскі комікс ды ягоны галоўны пэрсанаж — юнак-часапісец, створаны мастаком Жоржам Рэмі (больш вядомы як Эржэ). Тынтын, вястун часопісу «Маленькае XX-е стагодзьдзе», ўпершыню зьяўляецца ў 1928-м годзе на старонках альбому «Тынтын у краіне саветаў». Ува ўсіх ягоных падарожжах Тынтына суправаджае невялічкі фокстэр’ер Мілусь. У пазьнейшых альбомах зьявляюцца таксама заўсёдныя гэроі — пара шпегаў Дубальт і Дупальт, прапойца-капітан Хар’юс, прафэсар Тофіль Трыпутніцкі і шмат іншых. Усяго, за пэрыяд зь 1928 па 1983 выйшла дваццаць чатыры альбомы тынтынавых прыгодаў амаль ува ўсіх краінах сьвету.

Альбомы па парадку[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. Тынтын у краіне Саветаў, верасень 1930
  2. Тынтын у Конґа, ліпень 1931
  3. Тынтын ў Амэрыцы, лістапад 1932
  4. Цыґары фараона, кастрычнік 1934
  5. Блакітная лотаць, верасень 1936
  6. Адломанае вуха, лістапад 1937
  7. Чорная выспа, лістапад 1938
  8. Скіпэтар Аттакара, студзень 1940
  9. Краб з залатымі клюшнямі, лістапад 1941
  10. Таемная зорка, сьнежань 1942
  11. Загадка «Аднарога», кастрычнік 1943
  12. Скарбы Чырвонага Рэкгама, лістапад 1944
  13. Сем крыштальных куль, верасень 1948
  14. Бажніца сонца, верасень 1949
  15. Тынтын у краіне чорнага золата, сьнежань 1950
  16. Мэта — Месяц, верасень 1953
  17. Шпацыр па Месяцы, жнівень 1954
  18. Справа Трыпутніцкага, кастрычнік 1956
  19. Груз коксу, ліпень 1958
  20. Тынтын у Тыбэце, студзень 1960
  21. Каштоўнасьці Кастафьёрэ, студзень 1963
  22. Рэйс 714 на Сыдней, студзень 1968
  23. Тынтын і Пікарасы, студзень 1976
  24. Тынтын і Альф-Арт, кастрычнік 1986

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Прыгоды Тынтынасховішча мультымэдыйных матэрыялаў