Прыдалоневы сындром

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Прыдалоневы сындром — зьняменьне пальцаў рукі празь перацісканьне сярэдняй нэрвы між касьцямі і сухажыльлем цягліцаў прыдалоньня.

Папярэджаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хвароба прадухіляецца штодзённым выкананьнем практыкаваньняў для рук: трасеньне, уздым і кручэньне далоняў, кулакоў і кончыкаў пальцаў, сьцісканьне пальцаў у кулак і націск на пальцы з боку далоні. Таксама варта пры працы за сталом: 1) трымаць рукі сагнутымі ў локцях пад простым кутом (90°), 2) далоні класьці найдалей ад краю стала і трымаць выпрастанымі, 3) выкарыстоўваць крэсла з падлакотнікамі і стол з выпукласьцямі для прыдалоньня, 4) разьмяшчаць локці блізка да тулава.

Чыньнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Немачы спрыяе дыябэт, падагра, хваробы суставаў і парушэньні абмену рэчываў, удар далоні і перадплечча, працяглыя аднастайныя паўторныя рухі далонямі і пальцамі рук.

Праявы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб хваробе сьведчаць непрыемныя адчуваньні ў вобласьці прыдалоньня, далоні і пальцаў рук, аслабленьне пальцаў і слабасьць пашкоджанай далоні, боль і цяжар у руцэ, няспрытнасьць пальцаў пры пісьме, боль у прыдалоневым суставе пры спробе падняць цяжкі прадмет, зьнікненьне адчувальнасьці ўчасткаў паверхні рук і атрафія цягліцаў прыдалоньня[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыдалоневы сындромсховішча мультымэдыйных матэрыялаў