Прыдняпроўскае ўзвышша

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Прыдняпроўскае ўзвышшаузвышша на паўднёвым ўсходзе Эўрапейскай раўніны. Займає міжрэчча сярэдняй плыні Дняпра й Паўднёвага Буга, у межах Жытомірскай, Кіеўскай, Віньніцкай, Чаркаскай, Кіраваградзкай, Мікалаеўскай і Днепрапятроўскай абласьцей.

На поўначы ўзвышша невысокім уступам пераходзіць у Палескую нізіну, на захадзе мяжуе з Валынска-Падольскім узвышшам, на поўдні прылягае да Прычарнаморскай нізіны. Усходняя мяжа ўзвышша з Прыдняпроўкай нізінай праходзіць па стромкаму праваму схілу даліны Дняпра. Прыдняпроўскае ўзвышша ляжыць у межах распаўсюджваньня крышталічных пародаў Украінскага крышталічнага шчыта й праціраецца з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход.