Прыднястроўскі рубель

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Прыднястроўскі рубель — грашовая адзінка Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі. 1 рубель роўны 100 капейкам.

Уласная грашовая адзінка зьявілася ў Прыднястроўі ў 1994 годзе. Дагэтуль рэспубліка карысталася савецкімі банкнотамі, на якія прыляпляліся спэцыяльныя маркі з выявай А. В. Суворава. На новых прыднястроўскіх рублях выяўляліся Аляксандар Сувораў і Багдан Хмяльніцкі.

Вельмі хуткія тэмпы інфляцыі прывялі да неабходнасьці дэнамінацыі і замены грашовых банкнотаў. Дэнамінацыя была праведзеная ў 2001 годзе, грошы мяняліся ў суадносінах 1 000 000:1.

1 рубель ПМР з выявай Аляксандра Суворава

Новыя банкноты Прыднястроўскага Рэспубліканскага Банку ўзору 2000 году маюць істотныя адрозьненьні ад старых. На банкнотах наміналам 1, 5, 10, 25 рублеў на пярэднім баку выяўлены расейскі паўкаводзец А. В. Сувораў.

50 рублёў ПМР з выявай Т. Р. Шаўчэнкі

На пярэднім баку банкноты наміналам 50 рублёў выяўлены клясык украінскай літаратуры Тарас Шаўчэнка.

100 рублёў ПМР з выявай Дзьмітрыя Кантэміра

На пярэднім баку банкноты 100 рублёў — выява малдаўскага гаспадара Дзьмітрыя Кантэміра, вучонага, філёзафа і асьветніка.

На банкноце 200 рублеў — выява графа П. Румянцава-Задунайскага, 500 рублеў — расейскай імпэратрыцы Кацярыны ІІ.

Акрамя банкнотаў у 1, 5, 10, 25, 50, 100, 200 і 500 рублёў зьявіліся таксама манэты. Манэты ў 1, 5, 10 капеек вырабляюцца з алюмініевага сплава, а ў 50 і 25 капеек (уведзеныя ў 2002 годзе) — зь медна-цынкавага сплава.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Прыднястроўскі рубельсховішча мультымэдыйных матэрыялаў