Прыназоўнікі эспэранта

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

У гэтым артыкуле зьмешчаны пералік прыназоўнікаў эспэранта з тлумачэньнем іх значэньня і прыкладамі ўжываньня.

Прыназоўнік — часьціна мовы, якая ставіцца перад часткаю сказа (словазлучэньнем), каб паказваць яе ролю ў сказе. Частка сказу з прыназоўнікам можа граць ролю дапаўненьня дзеяслова або апісаньня іншай часткі сказу (у беларускай мове гэтыя функцыі акрамя прыназоўнікаў выконваюць яшчэ й склоны). Звычайна прыназоўнік ставіцца перад назоўнікам, ці назоўным словазлучэньнем, але можа ўжывацца і перад дзеясловамі ў інфінітыве, перад колькаснымі прыслоўямі.

Прыназоўнікі je, de, da[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

je[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыназоўнік, які ня мае пэўнага значэньня. Яго прызначэньне было — ужываць, калі па сэнсу немагчыма паставіць ніякі іншы прыназоўнік. Таму ў ранейшыя часы прыназоўнікам je карысталіся даволі часта, але зараз яго ўжываюць радзей, у асноўным для ўказаньня часу і меры, і інш.

Час:

Mi venos je la oka horo — Я прыду а восьмай гадзіне.
Ni renkontiĝis je Pasko — Мы сустрэліся на Вялікдзень.
Ŝi faris tion je la lasta fojo — Яна зрабіла гэта ў апошні раз.

Мера:

Je duono de kapo pli alta — На галаву вышэйшы.
Malfruiĝi je tuta horo — Спазьніцца на цэлую гадзіну.

Іншае:

malsana je malvarmumo — хворы на прастуду
Mi kredas je Dio — веру ў Бога (al Dio = Богу)

Часта замест прыназоўніка je магчыма ўжываць вінавальны склон:

Li estis dudek du jarojn aĝa (je dudek du jaroj aĝa) — Яму было дваццаць два гады.

de[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адзін з самых часта ўжывальных прыназоўнікаў. Мае вельмі шмат значэньняў, служыць найперш для перадачы граматычнай катэгорыі роднага і творнага склону.

Зь дзеясловамі абазначае: месца ці час, ад каторага пачалося дзеяньне, паходжаньне, прычыну.

Mi konas lin de longa tempo — Ведаю яго доўгі час.
De la patro mi ricevis leteron — Ад бацькі я атрымаў ліст.
Ŝi saltadis la tutan tagon de loko al loko — Яна скакала ўвесь дзень зь месца на месца.

Каб больш дакладна паказаць, што гаворка ідзе пра час, ужываюцца ўдакладненьні:

ekde = "de la komenco de" — ад пачатку ...
de post = "de la fino de" — ад канца ...

З аддзеяслоўнымі назоўнікамі гэты прыназоўнік абазначае аб’ект ці суб’ект (дзейнік) дзеяньня.

Ekbrilo de fulmo — успышка маланкі.
plenumo de mia deziro — выкананьне майго жаданьня.

Каб пэўна адрозьніць суб’ектнае ад аб’ектнага ўжываньня прыназоўніка de, можна пісаць:

Hodiaŭ okazos akcepto fare de urbestro — Сёньня адбудзецца прыём бурмістра (ён будзе прымаць).
Distingado de bono disde malbono ne ĉiam estas facila afero — Адрозьніваньне дабра ад зла не заўжды лёгкая справа.

Зь іншымі назоўнікамі і займеньнікамі прыназоўнік de абазначае прыналежнасьць, зьмест, дыстанцыю.

libro de Petro — кніга Пятра
nubo de polvo — воблака пылу
vojo de urbo ĝis vilaĝo — шлях ад гораду да вёскі

З прыслоўямі прыназоўнік de паказвае дзейнік, суб’ект дзеяньня:

Montoj kovritaj de neĝo — горы пакрытыя сьнегам

da[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыназоўнік da ўжываецца пасьля назоўнікаў ці прыслоўяў, якія паказваюць колькасьць і абазначае тое, з чаго складаецца гэтая колькасьць. На беларускую мову перакладаецца родным склонам.

Mi aĉetis kilogramon da cukro — Я набыў кіляграм цукру.
Sur arbo sidis multe da birdoj — На дрэве сядзела шмат птушак.
Kiom da tempo tio postulos? — Колькі часу гэта зойме?

Лічэбнікі ўжываюцца без гэтага прыназоўніка:

Ŝi havas dek pomojn — У яе дзесяць яблыкаў.

Але колькасныя назоўнікі патрабуюць яго:

Ŝi havas dekon da pomoj — Яна мае дзясятак яблыкаў.

Вінавальны склон ніколі не ўжываецца пасьля прыназоўніка da:

La riĉulo havas multe da mono = La riĉulo havas multon da mono.

(Няправільна: *La riĉulo havas multe da monon.*)

Важна адрозьніваць de і da:

taso de lakto — кубак ад малака (кубак, у якім было налітае малако)
taso da lakto — кубак малака (малако, у аб'ёме, які зьмяшчаецца ў кубку)

Прыназоўнікі месца[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Antaŭ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыназоўнік antaŭ абазначае месца, пазыцыю або час перад чымсьці, кімсьці.

Antaŭ domo staras arbo — Перад домам стаіць дрэва.
Je dudek minutoj antaŭ komenco — За дваццаць хвілін да пачатку.

Фігуральнае ўжываньне:

Senti respondecon antaŭ la publiko — Адчуваць адказнасьць перад публікай.

Акрамя месца (з назоўным склонам) можа ўжывацца для ўказаньня напрамку:

Starigu seĝon antaŭ la tablon — Пастаў стул перад сталом. (куды?)
Seĝo staras antaŭ la tablo — Стул стаіць перад сталом. (дзе?)

Malantaŭ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыназоўнік malantaŭ абазначае месца пазадзі, па-за чымсьці.

Malantaŭ la pordo oni aŭdis la voĉon — Па-за дзьвярыма чуўся голас.
La luno iris malantaŭ nubojn — Месяц зайшоў за хмары.

Malantaŭ ніколі не ўжываецца для абазначэньня часу пасьля, для гэтага існуе прыназоўнік Post.

Словаўтварэньне

  • antaŭa — папярэдні, ранейшы
  • antaŭe — раней, папярэдне
  • antaŭen — наперад
  • antaŭhieraŭ — пазаўчора
  • antaŭvidi — прадбачыць
  • malantaŭa — пазьнейшы, задні
  • malantaŭen — назад

Apud[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыназоўнік apud абазначае месца побач, каля нечага.

Apud domo kreskas arbo — Каля дома расьце дрэва.
Batalo apud la urbo Grunvaldo — Бітва ля месца Грунвальд.

Акрамя месца (з назоўным склонам) можа ўжывацца для ўказаньня напрамку :

Metu la sakon apud la vandon — пакладзі мех побач зь сьцяной.

Словаўтварэньне

  • apuda — блізкі, суседні
  • apude — побач
  • apudvoja — прыдарожны

Ĉe[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыназоўнік ĉe абазначае пазыцыю вельмі блізкую. Па сэнсу падобны на прыназоўнік apud, але адрозьніваецца ад таго тым, што азначае больш шчыльнае, непасрэднае суседзтва. Аднак гэта не абавязкова павінна быць судатыканьне.

Ĉe la muro staras ŝranko — Каля сьцяны стаяла шафа.
Ĉe la angulo de la strato — На рагу вуліцы.
ŝultro ĉe ŝultro — плячо да пляча

Прыназоўнік ĉe абазначае таксама дом, месца звычайнага знаходжаньня, пражываньня:

Kiam li estis ĉe mi, li ĉiam sidis en tiu fotelo — Калі ён быў у мяне (прыходзіў да мяне ў госьці), ён заўжды сядзеў у гэтым фатэлі.
Viaj arboj estas samaj kiel ĉe ni — Вашыя дрэвы такія ж самыя, як у нас.
La rajto loĝas ĉe la venkinto — Права жыве там, дзе пераможца (Пераможца заўжды правы).

Словаўтварэньне

  • ĉeesti — прысутнічаць

Ĉirkaŭ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыназоўнік ĉirkaŭ абазначае пазыцыю навокал, навакол чагосьці.

Sidi ĉirkaŭ la fajro — сядзець вакол вогнішча.
Ĉirkaŭ lia buŝo kaj liaj okuloj estis plene de sulkoj — Навокал яго рта і вачэй было шмат зморшчынак.

Можа ўжывацца для ўказаньня кірунку, руху:

Siajn brakojn ŝi metis ĉirkaŭ mian kolon — Свае рукі яна паклала вакол маёй шыі.
Alumeto ĵetis ĉirkaŭ sin vastan lumon — Запалка кінула вакол сябе шырокі круг сьвятла.

Прыназоўнік ĉirkaŭ абазначае таксама прыблізнае значэньне часу або меры:

Nun estas ĉirkaŭ la kvina — Зараз каля пяці (гадзін).
Ĉeestis ĉirkaŭ dek homoj — Прысутнічалі прыблізна дзесяць чалавек.

Словаўтварэньне

  • ĉirkaŭa — навакольны
  • ĉirkaŭe — наўкол
  • ĉirkaŭo — навакольле
  • ĉirkaŭi — быць навакол, абкружаць
  • ĉirkaŭbraki — абдымаць

Ekster[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыназоўнік ekster абазначае месца, што знаходзіцца звонку, па-за.

Mi staras ekster la domo, kaj ŝi estas interne — Я стаю звонку дома, а яна знаходзіцца ўнутры.
Ili loĝas ekster la urbo — Яны жывуць па-за горадам.

Фігуральнае ўжываньне:

Ne zorgu pri tio, kio estas ekster via scio — не клапаціся пра тое, што па-за межамі тваіх ведаў.

Магчыма ўжываць для ўказаньня кірунку:

Ni iru ekster la ĉambron — Хадзём з пакою. (Часта можна замяніць на El).

Словаўтварэньне

  • ekstere — звонку
  • ekster(aĵ)o — зьнешнасьць, вонкавы выгляд
  • eksterlanda — замежны
  • eksterordinara — незвычайны

En[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыназоўнік en абазначае месца, што знаходзіцца ўнутры, у чымсьці.

En la ĉambro sidis nur kelke da homoj — у пакоі сядзела ўсяго некалькі чалавек.
Li kuŝis en la lito — Ён ляжаў у ложку. Параўнаем: li kuŝis sur la lito — ён ляжаў на ложку (неразабраным).
Ŝi loĝas en Pollando, en la urbo Varsovio, en la Zamenhof-strato — Яна жыве ў Польшчы, у Варшаве, на вуліцы Замэнгофа.
Paroli en Esperanto — размаўляць на эспэранта.

Зь вінавальным склонам гэты прыназоўнік абазначае рух, кірунак, або зьмену стану:

Venis al mi en la kapon feliĉa penso — Да мяне ў галаву прыйшла шчасьлівая думка.
Ni disiĝis kaj iris en diversajn flankojn — Мы разышліся і пайшлі ў розных кірунках.
La libroj estis tradukitaj en diversajn lingvojn — Кнігі былі перакладзеныя на розныя мовы.

Словаўтварэньне

  • ena — унутраны
  • ene — унутры, у сярэдзіне
  • enhavo — зьмест
  • eniri — уваходзіць (у будынак, і дтп)

Inter[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыназоўнік inter абазначае месца, якое знаходзіцца паміж, пасярод іншых. Па сэнсу гэты прыназоўнік можа ўжывацца толькі перад выразам у множным ліку, або перад некалькімі выразамі, злучанымі злучнікам kaj (і).

Pentraĵo pendis inter la fenestroj — Малюнак вісеў паміж вокнамі.
Ili veturadis inter Belastoko kaj Harodno — Яны курсіравалі паміж Беластокам і Гародняй.
Eĉ inter piuloj ne mankas pekuloj — Нават сярод набожных людзей знаходзяцца грэшнікі.

А таксама абазначае час, прыблізнае значэньне:

Estis inter la sepa kaj oka horo vespere — было недзе паміж сёмай і восьмай вечара.
En la monujo estis inter 100 kaj 200 eŭrojn — у кашальку было паміж 100 і 200 эўра.

Словаўтварэньне

  • intera — пасярэдні, прамежкавы
  • internacia — міжнародны
  • interalie — паміж іншым
  • interrompi — перапыніць

Варта ня блытаць з interna = ena — унутраны.

Kontraŭ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыназоўнік kontraŭ мае значэньне супраць, насупраць; абазначае напрамак дзеяньня ці пачуцьця; тое, ад чаго ратуюцца; пры абмене абазначае тое, што даюць ці атрымліваюць узамен.

Li sidis kontraŭ la enirejo de la domo — ён сядзеў насупраць уваходу ў дом.
Estas tre malfacile naĝi kontraŭ la fluado — цяжка плыць супраць плыні.
Mi estas kontraŭ via opinio — я супраць вашага меркаваньня.
Mi ekfrotis alumeton kontraŭ la muro — я церануў запалку аб сьцяну.
Vi ricevos baton kontraŭ la nuko — атрымаеш кухталя ў патыліцу.
Ĉapelo kun grandaj randaĵoj por ŝirmi sin kontraŭ la suno — капялюш зь вялікімі брылямі, каб бараніцца ад сонца.
Kuracilo kontraŭ tiu malsano — лекі ад той хваробы.
Tiu ĉi libro estas aĉetebla kontraŭ tri rubloj — гэтую кнігу можна набыць за тры рублі.

Словаўтварэньне

  • kontraŭa — супрацьлеглы
  • kontraŭe — насупраць, супраць, наадварот
  • kontraŭi — пярэчыць
  • kontraŭulo — праціўнік

Post[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыназоўнік post мае значэньне пасьля. Калі ён абазначае месца, ён эквівалентны прыназоўніку Malantaŭ. Але часьцей ён ужываецца для ўказаньня часу.

Post la pordo staris nekonata viro — за дзьвярыма стаяў незнаёмы чалавек.
Ili iris vice unu post la alia — яны шлі чарадою, адзін за адным.
Post la Nova jaro mi volas iom ripozi — пасьля Новага году я хачу трохі адпачыць.
Post la vespermanĝo ĉiuj gastoj foriris — пасьля вячэры ўсе госьці разышліся.
Tio okazos post tri horoj, je la dekkvin minutoj post la sesa — гэта адбудзецца праз тры гадзіны, а шостай з чвэрцю.
Ekfluis larmoj, guto post guto — пацяклі сьлёзы, кропля за кропляй.

Словаўтварэньне

  • posta — пазьнейшы
  • poste — потым, пазьней
  • posteulo — нашчадак, пасьлядоўнік
  • postparolo — пасьляслоўе

Preter[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыназоўнік preter мае значэньне міма, паўз, паблізу.

Li pasis preter mi — ён прайшоў паўзь мяне
Ni veturis preter arbaro — мы ехалі міма леса
La rivero fluis preter vilaĝo — рака цячэ побач зь вёскаю

Фігуральнае ўжываньне:

Li agas preter ĉia racio — Ён дзейнічае, не карыстаючыся розумам.

Словаўтварэньне

  • preterpasi, preteriri — прайсьці міма.

Sub[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыназоўнік sub азначае месца, якое знаходзіцца пад нечым. Ужываецца з назоўным склонам, калі абазначае месца, або зь вінавальным, калі абазначае рух, кірунак у гэтае месца.

La kajero estas sub la libro — сшытак знаходзіцца пад кнігаю.
Petro metis kajeron sub la libron — Пётар паклаў сшытак пад кнігу.
Grandan paperujon mi portas sub la brako — Вялікую тэчку я нашу пад пахай.

Фігуральнае ўжываньне:

Ŝi eldonis la libron sub kaŝnomo — Яны выдала кнігу пад псэўданімам.
Li foriris sub la preteksto, ke li estas malsana — Ён сышоў пад падставай, што ён хворы.

Прыназоўнік sub можа абазначаць залежнасьць, падпарадкаваньне:

Sub via estreco — Пад вашым кіраўніцтвам.
Sub influo de agitado — Пад уплывам агітацыі.
Sub la kondiĉo de malgranda alpago — Пры ўмове невялікай даплаты.

Словаўтварэньне

  • sube — унізе, ніжэй
  • suben — уніз
  • subulo — падначалены
  • subskribi — падпісаць
  • ĉi-suba — які знаходзіцца тут, ніжэй

Super[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыназоўнік super абазначае месца, якое знаходзіцца вышэй, над чымсьці. Паміж імі звычайна існуе нейкі прамежак, то бок, яны не датыкаюцца.

Super ni briletas plej bela stelo — над намі зьзяе найпрыгажэйшая зорка.
Ĉe la tablo super telero plena de supo sidis Janjo — за сталом над поўнай талеркай супа сядзела Яня.
La suno leviĝis super la teron — сонца ўзышло над зямлёй (куды?).

Прыназоўнік super можа абазначаць больш важнае, галоўнае, уплывовае становішча, а таксама задачу, над якой працуюць:

Li fariĝos reĝo super la tuta lando — Ён будзе каралём над усёй краінай.
Li ŝvitas ankoraŭ super la alfabeto — Ён яшчэ пацее над абэцэдай.

Словаўтварэньне

  • supera — вышэйшы
  • superi — перавышаць, мець вышэйшы статус, ранг
  • superflua — лішні

Варта ня блытаць supre (прыслоўе наверсе) і super (прыназоўнік над):

Li staras supre sur la monto — ён стаіць наверсе гары.
La birdo ŝvebas super la monto — птушка лётае над гарой.

Sur[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыназоўнік sur абазначае месца на чымсьці, нешта ляжыць, стаіць, зьмешчана непасрэдна на нечым, яны датыкаюцца. У вінавальным склоне абазначае кірунак.

La libro kuŝas sur la tablo — кніга ляжыць на стале.
sinjorino, kiu senlace staris sur unu piedo, ne perdante la ekvilibron — спадарыня, якая нястомна стаіць на адной назе, не губляючы раўнавагі.
Sur la arbo sin trovis multe (aŭ multo) da birdoj — на дрэве знаходзілася шмат птушак.
Mi metis la manon sur la tablon — я паклаў руку на стол.
La juna knabino prenis la infanon sur sian brakon — маленькая дзяўчынка ўзяла дзіця на руку.

Прыназоўнік sur можа абазначаць знаходжаньне на нейкай паверхні, не зважаючы на вышыню:

Meze sur la muro pendis portreto — пасярэдзіне на сьцяне вісеў партрэт.
Sur la ĉielo staras la bela suno — у небе стаіць прыгожае сонца.
Li kisis ŝin sur la buŝo — ён пацалаваў яе ў рот.

Фігуральнае ўжываньне:

Ĝi ne faros sur mi tian impreson — гэта ня зробіць на мяне такое ўражаньне.
Ĉiuj okuloj fiksiĝis sur min — усе позіркі ўтаропіліся на мяне.

Tra[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыназоўнік tra мае значэньне праз, скрозь, абазначае месца і час. Ужываецца і з назоўным і зь вінавальным склонамі.

Rigardi tra la fenestro — глядзець скрозь вакно.
Ni veturos de Vilno al Prago tra Varsovio — мы паедзем зь Вільні ў Прагу праз Варшаву.
Mia brako estas sufiĉe forta, por porti vin tra la arbaron — Мая рука дастаткова моцная, каб пранесьці цябе скрозь лес.
La hundo bojis tra tuta nokto — сабака брахаў усю ноч.

Словаўтварэньне

  • trae — наскрозь
  • trabati — прабіць
  • trablovo — скразьняк

Trans[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыназоўнік trans мае значэньне на іншым баку, цераз, за. Ён ужываецца, калі трэба ісьці цераз або па-над нечым, каб дасягнуць мэты. З назоўным склонам абазначае месца, зь вінавальным — рух.

Oni konstruis novan ponton trans rivero — пабудавалі новы мост цераз раку.
La hirundo flugis trans la riveron, ĉar trans la rivero sin trovis aliaj hirundoj — ластаўка ляціць праз раку (куды?), бо за ракой (дзе?) знаходзяцца іншыя ластаўкі.

Варта ня блытаць trans і tra:

Bovo saltis trans barilo — бык скочыў праз агароджу (церазь яе верх).
Bovo kuris tra barilo — бык прабег скрозь агароджу (празь дзірку).
Iri tra strato — ісьці па вуліцы, з канца ў канец.
Iri trans strato — ісьці па іншым баку вуліцы.
Iri trans straton = transiri straton — ісьці на іншы бок вуліцы.

Словаўтварэньне

  • transe — па той бок
  • transigi — перанесьці, перавезьці, перакінуць
  • transdoni — перадаць

Прыназоўнікі кірунку[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Акрамя згаданых ніжэй, кірунак могуць абазначаць таксама прыназоўнікі месца — гэта абазначаецца пры дапамозе вінавальнага склону.

Al[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыназоўнік al перадае значэньне давальнага склону беларускай мовы, і абазначае кірунак руху, атрымальніка ці ўладальніка, таго, каму належыць ці да каго накіравана дзеяньне.

Mi donacis al vi tiun ĉi libron — я падараваў Вам гэтую кнігу.
Esperanto apartenas al ĉiuj ĝiaj uzantoj — эспэранта належыць усім яе карыстальнікам.
Ni iras al Paŭlo — мы ідзем да Паўла.
Ŝi veturos al Vilno — яна паезде ў Вільню.
Li kraĉos al vi en la vizaĝon — ён плюне табе ў твар.
La aŭto estis ŝtelita al mi — аўтамабіль скралі ў мяне (ŝtelita de mi = скрадзены мною).
Estas al mi malvarme — мне халодна.
De tempo al tempo — час ад часу.

Прыназоўнік al азначае таксама спасылку пры параўнаньні, ці ўказаньні блізасьці:

Ŝi estis jam proksima al la arbaro — яна была ўжо блізка да лесу.
Simila al la patrino — Падобны на маці.

Словаўтварэньне

  • aldoni — дадаць
  • aliĝi — далучыцца

El[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыназоўнік el абазначае рух знутры вонкі, ці папярэдні стан, калі гаворка ідзе пра зьмену.

Mia patrino forpelis min el la domo — мая маці выгнала мяне з хаты.
El la kaldrono eliras vaporo — з рондаля выходзіць пара.
Li venigis al si el Berlino multajn librojn — ён прывёз для сябе з Бэрліна шмат кніг.
deziro eltiri sin el mizero — жаданьне выцягнуць сябе з галечы.
El la knabo fariĝis junulo — з хлопчыка атрымаўся юнак.

Прыназоўнік el абазначае таксама паходжаньне, або матар’ял, зь якога нешта створана:

El kie vi estas? — адкуль Вы? зь якога места?
Kelkaj el la Esperantaj idiotismoj estas prenitaj ankaŭ el la lingvoj slavaj — некалькі з эспэранцкіх ідыятызмаў ўзятыя з славянскіх моў.
Domo konstruita el ŝtonoj — дом, пабудаваны з камянёў.
Trinkaĵo el vinberoj — напой зь вінаграда.
Al mi donu la plezuregon, ke mi faru el li kaĉon! — дай мне задавальненьне зрабіць зь яго кашу!

Словаўтварэньне

  • elen — вонкі
  • eliri — выйсьці
  • eligi — выцягнуць, выняць

Таксама ўжываецца ў якасьці прыстаўкі, і абазначае зрабіць да канца, поўнасьцю:

  • ellerni — вывучыць
  • eltrinki — выпіць
  • eluzi — знасіць, карыстацца да зносу

Фігуральнае ўжываньне:

  • elpensi — выдумаць
  • elteni — вытрымаць (выстаяць, ня здацца)
  • elporti — вынесьці (боль, пакуты)

Ĝis[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыназоўнік ĝis абазначае рух да нейкай мяжы, ці саму мяжу.

Niaj fratoj akompanis gastojn ĝis ilia domo — нашы браты праводзілі гасьцей да іх дома.
De supre ĝis malsupre la kastelo estis fendiĝinta — зь верху да нізу замак быў расколаты.
La rivero estis frostigita ĝis la fundo — рака зьмерзла да дна.
Pro pluvo li estis malseka ĝis la haŭto — праз дождж ён быў мокры да скуры.

Прыназоўнік ĝis часта ўжываецца для ўказаньня часу. Ён абазначае апошні тэрмін для выкананьня задачы: не пазьней за. Згаданы тэрмін уключаецца, і гэтым адрозьніваецца ад прыназоўніка antaŭ.

Mi laboras ĉiutage de frua mateno ĝis malfrua vespero — я працую штодзённа ад раньня да позьняга вечара.
Mi eltenos ĝis la fino — я вытрымаю да канца.
Ĝis (la) revido! — да (наступнай) сустрэчы!
La tasko devas esti preta ĝis morgaŭ — задача павінна быць выканана да заўтра (заўтра яшчэ можна працаваць, але antaŭ morgaŭ — заўтра ўжо будзе запозна).

Таксама ён абазначае дасяганьне нейкай мяжы, узроўню, стану:

Senvestigi ĝis nudeco — Разпрануцца дагала.
La prezo falis ĝis tri mil rubloj — Кошт упаў да трох тысяч рублёў.
Degeneri de homo ĝis bruto — дэгенераваць з чалавека ў быдла.

Словаўтварэньне

  • ĝisi — разьвітвацца, казаць "да пабачэньня"
  • ĝisatendi — дачакацца
  • ĝismorte — да самай сьмерці

Іншыя прыназоўнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Anstataŭ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыназоўнік anstataŭ абазначае замест.

Anstataŭ kafo li donis al mi teon — замест кавы ён даў мне гарбату.
Anstataŭ matene, mi nun hejtados la fornon tagmeze — замест таго, каб паліць раніцаю, цяпер я буду паліць печ удзень.

Ужываецца таксама зь інфінітывам:

Kial vi dormas anstaŭ labori? — чаму ты сьпіш замест таго, каб працаваць?

Спэцыяльныя выпадкі:

Li faris tion pro ŝi anstataŭ mi — ён зрабіў гэта празь яе, замест мяне (я павінны быў зрабіць гэта).
Li faris tion pro ŝi anstataŭ pro mi — ён зрабіў гэта празь яе, а не празь мяне (замест таго, каб зрабіць празь мяне).
Petro renkontis Paŭlon anstaŭ Aleksandro — замест Аляксандра Пётар сустрэў Паўла (гэта павінны быў зрабіць Аляксандр, але зрабіў Пётар).
Petro renkontis Paŭlon anstaŭ Aleksandron — Пётар замест Паўла сустрэў Аляксандра (трэба было сустрэць Паўла, але замест яго Пётар сустрэў Аляксандра).

Словаўтварэньне

  • anstataŭe — замест, узамен
  • anstataŭi — замяніць (сабою), быць узамен
  • anstataŭigi — замяніць (кімсьці), зрабіць узамен

Dum[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыназоўнік dum абазначае прамежак часу, пакуль, на працягу, цягам. Ужываецца перад выразам абазначаючым час або дзеяньне.

Tondro bruadis dum la tuta nokto — гром грымеў цягам усёй ночы.
Dum libera tempo mi ŝatas promeni en parko — У вольны час я люблю прагуляцца па парку.
Apetito venas dum manĝado — апэтыт прыходзіць падчас ежы.

Таксама ўжываецца ў падпарадкаваных сказах, што абазначаюць час, пры гэтым можа ўжывацца каб падкрэсьліць кантраст. Перакладаецца як: у той час як ..., тады, калі ...:

Restu tie ĉi, dum mi kun li interparolos en alia ĉambro — заставайся тут, пакуль я зь ім буду гутарыць у іншым пакоі.
Dum la aliaj dormis, unu el ili gardodeĵoris — пакуль усе астатнія спалі, адзін зь іх стаяў на варце.
Unuj jam preskaŭ finis la taskon, dum aliaj ankoraŭ komencas — Адны ўжо амаль скончылі задачу, у той час як іншыя толькі пачынаюць.

Калі два дзеяньні адначасовая толькі ў пэўны момант, або не абодва працяглыя, тады замест прыназоўніка dum ужываецца злучнік kiam (калі):

Kiam gastoj venis al li, li dormis — калі госьці прыйшлі да яго, ён спаў.
Dum gastoj estis ĉe li, li dormis — пакуль госьці былі ў яго, ён спаў.

Словаўтварэньне

  • dume — цягам; часова; у адрозьненьне ад
  • dumviva — пажыцьцёвы

Krom[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыназоўнік krom абазначае нешта, што разглядаюць асобна. Перакладаецца як акрамя, апрача, апроч. Выдзяляюцца два значэньні: выключнае і дапаўняльнае.

Калі прыназоўнік krom ужываецца ў выключным значэньні ён абазначае тое, пра што ня верна астатняя частка фразы. Звычайна пры гэтым ужываюцца словы: ĉiu(j), ĉio, tuta (усе, усё, увесь) ці neni-, ne, sen (ніхто, нішто, не, без):

Ĉeestis ĉiuj miaj amikoj krom Petro — прысутнічалі ўсе мае сябры акрамя Пятра.
La tuta teksto estas korekta krom unu frazo — весь тэкст правільны, акрамя адной фразы.
Mi atendis ĉion, krom perfido — я чакаў усяго апроч здрады.
Ne ekzistas Dio krom Mi — не існуе Бога акрамя мяне.
Lastatempe li, krom plej urĝaj bezonoj, neniam eliris el la domo — апошнім часам ён, апроч як для неадкладных патрэб, не выходзіў з хаты.
Marta kuŝis sen ia alia sento krom morta laciĝo — Марта ляжала без аніякага іншага пачуцьця акрамя сьмяротнай стомленасьці.

Калі прыназоўнік krom ужываецца ў дапаўняльным значэньні ён абазначае тое, пра што верна, і ў дадатак да таго дапаўняюць нешта, што таксама верна. Звычайна пры гэтым у фразе сустракаюцца словы ankaŭ, ankoraŭ, eĉ (таксама, яшчэ, нават):

Krom Petro ĉeestis ankaŭ ĉiuj aliaj miaj amikoj — акрамя Пятра былі таксама усе іншыя мае сябры.
Krom senlaboreco ankaŭ senhejmeco timas homojn — апроч беспрацоўя людзей пужае яшчэ і адсутнасьць жытла.
Venis krom li eĉ tuta lia familio — прыйшла акрамя яго нават уся яго сям'я.

Ужываецца таксама зь інфінітывам:

Ne ekzistas alia bono por la homo, krom manĝi kaj trinki — не існуе іншага дабра для чалавека, акрамя як есьці і піць.

Пасьля прыназоўніка krom вінавальны склон не ўжываецца, хоць гэта магчыма для большай яснасьці. Звычайна сэнс зразумелы з кантэкста:

Krom Aleksandro(n) Petro renkontis ankaŭ Paŭlon — Пётар сустрэў Паўла і Аляксандра.
Krom Aleksandro ankaŭ Petro renkontis Paŭlon — Аляксандар і Пётар сустрэлі Паўла.

Словаўтварэньне

  • kroma — дадатковы, дапаўняльны
  • kromnomo — мянушка
  • krompago — даплата

Kun[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыназоўнік kun абазначае тое што адбываецца разам, сумесна, ці адначасова.

Mi volas paroli kun vi — я хачу пагутарыць з табою.
Kun granda plezuro mi legas ĉi tiun libron — зь вялікім задавальненьнем я чытаю гэтую кнігу.
Kiam mi ien veturas, mi neniam prenas kun mi multon da pakaĵo — калі я кудысьці еду, я ніколі не бяру з сабой шмат багажа.
Ĉe la fenestro sidis knabo kun ruĝaj vangoj, kun helaj, radiantaj okuloj — Ля вакна сядзеў хлопчык з чырвонымі шчокамі, зь сьветлымі зьзяючымі вачыма.
Venu kune kun la patro — прыходзь разам з бацькам.
Ili batalis kune kun ni kontraŭ niaj malamikoj — яны змагаліся сумесна з намі супраць нашых ворагаў.

Прыназоўнік kun таксама абазначае дзеяньні, што адбываюцца адначасова, або зьмяняюцца зь цягам часу:

Leviĝu kun la suno, edziĝu dum juna — падымайся з сонцам, жаніся пакуль малады.
Kun la nuna numero finiĝas la unua jaro de eldonado de nia gazeto — з гэтым нумарам сканчаецца першы год выданьня нашае газэты.
Kun la tempo la formo nova iom post iom elpuŝos la formon malnovan — зь цягам часу новая форма патрохі будзе выціскаць форму старую.

Спэцыяльныя выпадкі:

Li renkontis vartistinon kun malgranda infano — ён сустрэў няньку з маленькім дзіцём.
Li kun malgranda infano renkontis vartistinon — ён і маленькае дзіця сустрэлі няньку.

Словаўтварэньне

  • kuna — супольны
  • kune — разам, адначасова
  • kunigi — аб’яднаць, спалучыць
  • kunlaboro — супраца
  • kunsenti — спачуваць

Laŭ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыназоўнік laŭ абазначае дзеяньне ўздоўж ці згодна з чымсьці.

Nun mi kuros supren laŭ la ŝtuparo — зараз я пабягу ўверх па лесьвіцы.
Mi restas tie ĉi laŭ la ordono de mia estro — я застаюся тут на загад майго начальніка.
Rakontu ĉion laŭ ordo — распавядай усё па парадку.
Ŝin eblas rekoni laŭ ruĝa ĉapo — яе можна пазнаць па чырвоным капелюшы.
Laŭ mi … — Па-мойму (згодна з маім меркаваньнем) …

Словаўтварэньне

  • laŭlonge — удоўж
  • laŭlarĝe — упоперак
  • laŭeble — па магчымасьці

Malgraŭ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыназоўнік malgraŭ паказвае на тое, што павінна было перашкодзіць, але не змагло. Перакладаецца як нягледзячы на, не зважаючы на.

Ni promenis laŭ la strato malgraŭ pluvo — мы прагульваліся па вуліцы нягледзячы на дождж.
Malgraŭ ĉiuj malhelpoj ni atingos la celon — нягледзячы на ўсе перашкоды мы дасягнем мэты.
Li forveturis malgraŭ tio, ke oni malpermesis tion al li — ён зьехаў, не зважаючы на тое, што яму забаранілі гэта.

Per[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыназоўнік per абазначае сродак, інструмэнт, прыладу пры дапамозе якой выконваецца дзеяньне. Звычайна перакладаецца творным склонам.

Haki arbon per hakilo — рубіць дрэва тапаром.
Mi veturas per aŭtomobilo — паеду на аўтамабіле.
Li faris ĉion per siaj manoj — ён зрабіў усё сваімі рукамі.

Фігуральна ў якасьці сродку можа ўжывацца пэрсона ці дзеяньне:

Ni per niaj spionoj eksciis — мы ад нашых шпегаў даведаліся (пры дапамозе шпегаў).
Vortoj kunmetitaj estas kreataj per simpla kunligado de vortoj — складаныя словы ўтвараюцца простым складаньнем слоў.
Ĉiu povis ĝin rekoni tuj per la unua rigardo — кожны мог гэта пазнаць зь першага погляду.
La sango elfluis per grandaj gutoj — кроў выцякала вялікімі кроплямі.
Mia onklo ne mortis per natura morto — мой дзядзя не памёр сваёй натуральнай сьмерцю.
Brulu ĉio per hela flamo — гары ўсё ясным полымем.

Выраз per si (mem) азначае уласнымі высілкамі, без аніякіх сродкаў, сам па сабе:

La vazo ne falis per si mem, sed iu faligis ĝin — ваза ўпала не сама па сабе, нехта штурхануў яе.
Hierono ne povis per si mem eltrovi ĉu oni falsadas la oron — Герон ня мог сам знайсьці, ці было фальсаваньне золата.

Словаўтварэньне

  • peri — пасрэднічаць
  • peranto — пасрэднік
  • perforte — гвалтам
  • senpera — непасрэдны

Po[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыназоўнік po абазначае колькасьць прадметаў, штук, кавалкаў, якую разьмяркоўваюць паміж некалькімі пэрсонамі. Пасьля po абавязкова павінны стаяць лічэбнік ці словазлучэньне, якое абазначае колькасьць. Калі ў фразе такога няма, падразумеваецца адзін. Перакладаецца пры дапамозе: па.

Disdoni al kvar filoj po tri pomoj — раздаць чатыром сынам па тры яблыкі (было 12 яблыкаў).
Mi legos en ĉiu tago po dek kvin paĝoj — я буду чытаць кожны дзень па 15 старонак.
Prenu ĉiun beston po (unu) paro — вазьмі кожнай жывёлы па пары.
Tiu ĉi ŝtofo kostas po dek dolarojn por metro — гэтая тканіна каштуе па 10 даляраў за мэтар.

Por[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыназоўнік por абазначае намер, мэту. Перакладаецца пры дапамозе для, дзеля, для таго каб.

Mi faras tion por vi — я зраблю гэта для вас.
Vestu min por la teatro — апраніце мяне для тэатра.
Por ĉiu horo de la tago li havis apartan surtuton — на кожны час дня ён меў асобны сурдут.
Ordigu tiun ĉambron por la gasto — упарадкуй гэты пакой для госьця.

Прыназоўнік por ужываецца, каб перадаць станоўчае меркаваньне (за), у параўнаньне з kontrau (супраць):

Nia elekto estis voĉi por la unua punkto, kaj kontraŭ la dua — наш выбар: галасаваць за першы пункт, і супраць другога.

Калі гаворка ідзе пра набыцьцё нейкага тавару ці паслугі, прыназоўнік por абазначае тое, што набылі, гэта часта перакладаецца пры дапамозе за:

Mi ne donos al vi manĝi, ĝis vi pagos por la antaŭa — я не дам табе ежы, пакуль ты не заплоціш за папярэднюю.
Mi dankis lin por la tuja plenumo de mia deziro — я падзякаваў яму за хуткае выкананьне майго жаданьня.
Por ĉiu tago mi ricevas kvin frankojn — за кожны дзень я атрымліваю 5 франкаў.

Прыназоўнік por можа абазначаць прамежак часу, цягам якога адбываецца жадаемае дзеяньне:

Por momento ŝi silentiĝis — на момант яна змоўкла.
Li forveturis por unu tago pro tre grava afero — ён зьехаў на адзін дзень празь вельмі важную справу.
Mi petas vin ĉi tien por unu minuto — я прашу цябе сюды на адну хвілінку (параўнайма: Mi petas vin ĉi tien dum unu minuto — я прашу цябе сюды на працягу хвіліны).

Гэты прыназоўнік таксама ўжываецца перад інфінітывам:

Ni ĉiuj kunvenis, por priparoli tre gravan aferon — мы ўсе сабраліся, каб абмеркаваць вельмі важную справу.
De du tagoj ŝi ricevis absolute nenion por manĝi — два дня яна не атрымлівае абсалютна нічога каб паесьці.

Pri[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыназоўнік pri абазначае тэму, тое пра што гаворыцца, ці чаго тычыцца размова. Звычайна перакладаецца месным склонам, пры дапамозе аб, пра:

Mi parolas pri leono — я кажу пра льва.
Pri kio temas? — аб чым гаворка?
Instruisto pri matematiko — настаўнік матэматыкі.

Pro[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыназоўнік pro абазначае прычыну, матыў, мэту дзеяньня.

Ŝi paliĝis pro timo — яна збляднела праз страх.
Mi ridas pro lia naiveco — я сьмяюся зь яго наіўнасьці.
Morti pro la patrujo estas agrable — загінуць дзеля радзімы гэта прыемна.
Okulon pro okulo, denton pro dento — вока за вока, зуб за зуб.

Sen[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыназоўнік sen абазначае нешта, чаго няма, што адсутнічае.

Sen vi mi iros nenien — безь цябе я нікуды не пайду.
Ŝi iris sen celo — яна ішла бяз мэты.
Nenia ago fariĝas sen pago — нішто не бывае бяз платы.

Прыназоўнік sen можа ўжывацца перад інфінітывам:

Sen manĝi kaj trinki oni ne povas vivi — без таго, каб есьці і піць, немагчыма жыць

Словаўтварэньне

  • senigi — пазбавіць
  • seniĝi — пазбавіцца, страціць