Прынцыпат

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Імпэратар Актавіян Аўгуст. Бронзавая скульптура з Гэркуланума.

Прынцыпат (па-лацінску: principatus, ад princeps — першы сэнатар, сэнатар, які адкрывае паседжаньне) — умоўны тэрмін у гістарычнай літаратуры для абазначэньня спэцыфічнай формы манархіі, якая склалася ў Старажытным Рыме у пэрыяд раньняй імпэрыі (27 да н. э.284 н. э.) і сумяшчала манархічныя і рэспубліканскія рысы. Уладальнікі вышэйшай улады галоўным чынам называліся тытулам прынцэпс, гэтым падкрэсліваўся іхны статус не манарха-самадзержца, а першага сярод роўных.

У гістарыяграфіі замацаваўся тытул «імпэратар», хоць асноўныя паўнамоцтвы глава дзяржавы меў як народны трыбун і прінцэпс.

Сыстэма прынцыпату стала афармляцца пры Актавіяне Аўгусьце, улада якога засноўвалася на злучэньні розных магістратураў. Аўгуст і ягоныя пераемнікі, зьяўляючыся прынцэпсамі сэната, адначасова засяроджвалі ў сваіх руках вышэйшую грамадзянскую (пажыцьцёвы народны трыбун) і ваенную ўладу. Фармальна працягваў існаваць рэспубліканскі лад: сэнат, каміцыі (народныя зборы), магістратуры (акрамя цэнзараў). Але гэтыя інстытуты страцілі ранейшае палітычнае значэньне, бо выбары ў іх і іхняя дзейнасьць рэгуляваліся прынцэпсам. Рэальная ўлада была засяроджана ў руках прыцэпса-імпэратара й блізкіх да яго людзей, ягонай асабістай канцылярыі, штат якой бесперапынна рос, а сфэра дзейнасьці пашыралася.

Тэрміну «прынцыпат» у гістарычнай літаратуры адпавядае тэрмін «раньняя імпэрыя», які лічыцца больш дакладным. На зьмену прынцыпату прыйшоў дамінат, дзе манархічныя рысы бачныя значна больш выразна, а рэспубліканскія інстытуты большай часткай былі скасаваны, а некаторыя рэарганізаваны ў манархічныя.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]