Прытча

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Прыповесьць (прытча) — старажытны дыдактычна-алегарычны жанр фальклёру і літаратуры, вельмі блізкі да байкі, маральнае або рэлігійнае павучаньне. Характэрныя асаблівасьці — бытаваньне толькі ў пэўным кантэксце, адсутнасьць разьвітага сюжэту і схільнасьць да павучальнага характару (прамудрасьці). Прытча магла рэдуцыравацца, г. зн. спрашчацца, да звычайнага параўнаньня, але захоўваць пры гэтым сваю змястоўнасьць. Дзеючыя асобы ня маюць ні сваіх зьнешніх рысаў, ні характару і паўстаюць перад чытачом не як аб’екты мастацкіх назіраньняў, а як суб’екты этычнага выбару пісьменьніка.

Найбольшае разьвіцьцё прытча атрымала ў краінах Блізкага Ўсходу, дзе была надзвычай папулярным жанрам і адкуль разам з Бібліяй аказалася перанесенай у раньнехрысьціянскія і сярэднявечную эўрапейскія літаратуры. Бытавалі розныя пісьмовыя і вусныя прытчы. Прытчы былі папулярным жанрам і ў літаратуры на Русі, сведчаннем чаго зьяўляюцца зборнікі «Пчала», «Ізмарагд», «Рымскія дзеі», перакладная аповесьць пра Варлаама і Іасафа, дыдактычныя творы Кірылы Тураўскага і інш. На сюжэт вядомай эвангельскай прытчы Сімяон Полацкі напісаў «Камэдыю пра блуднага сына». Ляканізм, прастату і выразнасьць адлюстраваньня рэчаіснасьці праз алегорыю, этычны дыдактызм гэтага жанру выкарыстоўвалі розныя пісьменьнікі новага часу.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.134. ISBN 5-343-00151-3.