Прэвідза
| Прэвідза | |||||
| Prievidza | |||||
Помнік Сьвятой Троіцы ў Прэвідзы |
|||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1113 | ||||
| Горад з: | 1325 | ||||
| Краіна: | Славаччына | ||||
| Край: | Трэнчынскі край | ||||
| Раён: | Раён Прэвідза | ||||
| Плошча: | 40,5 км² | ||||
| Вышыня: | 280 м н. у. м. | ||||
| Насельніцтва (2009) • колькасьць: • шчыльнасьць: |
50 484 1246 чал./км² |
||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+1 UTC+2 |
||||
| Тэлефонны код: | 0 46 | ||||
| Паштовы індэкс: | 971 01 | ||||
| Аўтамабільны код: | PD | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 48°46′00″ пн. ш. 18°38′00″ у. д. / 48.766667° пн. ш. 18.633333° у. д.Каардынаты: 48°46′00″ пн. ш. 18°38′00″ у. д. / 48.766667° пн. ш. 18.633333° у. д. | ||||
|
Прэвідза на мапе Славаччыны
Прэвідза
|
|||||
| http://www.prievidza.sk | |||||
Прэ́відза (па-вугорску: Privigye, па-нямецку: Priwitz) — горад у заходняй Славаччыне, на рацэ Нітры ў падножжа горнага масіва Втачнік. Насельніцтва каля 51 тыс. чалавек.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Прэвідза была ўпершыню згадана ў 1113 годзе ў лісьце зобарскіх бэнэдыкінцаў. У 1325 годзе стала горадам, у 1383 годзе стала вольным каралеўскім горадам. З XVI да першай трэці XVII ст. горад кантралявала сям’я Турза. У 1431—1433 была разбураная гусітамі. У 1599 годзе патрывала напад з боку туркаў. Падчас паўстаньня ў 1673 годзе Прэвідза згарэла ізноў, у пламені была згубленая частка архіва гораду. У 1678 горад разараюць куруцы князя Цёкёя. У 1709—1711 — пошасьць чумы. У 1831 — пошасьць халеры.
У 1870 годзе насельніцва складала 2719 чалавек. З канца XIX — пачатку XX стст. пачынаецца індустрыялізацыя горада, была пабудаваная чыгунка. Узьнікае фабрыка «Карпатыя». Падчас Другой сусьветнай вайны горад быў адным з цэнтраў партызанаў. Пасьля 1945 году адчыняецца шмат шахтаў і пачынаецца здабыча вугля. Пасьля сканчэньня вайны насельніцтва горада рэзка ўзрасло з 5000 да 53 000 жыхароў. Прэвідза стаў домам для шматлікіх шахцёраў і работнікаў, якія знайшлі работу ў вугальных шахтах, электрастанцыях і хімічным заводзе ў суседнім горадзе Новакі.
Адміністрацыйны падзел [рэдагаваць]
Прэвідза складаецца з 5 раёнаў: Старэ Места, Пілы, Нэцпалы, Копаніцэ, Запатоцкага і трох былых вёскаў, аб'яднаных у раён (Градэц, Мала Легуатка і Велька Легуатка).
Гарады-пабрацімы [рэдагаваць]
Ібэнбурэн, Нямеччына
Шумпэрк, Чэхія
Люцырна Сьв. Джаваньні, Італія
Валева, Сэрбія
Новамаскоўск, Расея
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Прэвідза — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў