Прэзыдэнт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Прэзыдэ́нт (ад лацінскага: praesidens, які сядзіць наперадзе) — вышэйшая дзяржаўная пасада, калі форма дзяржаўнага кіраваньня рэспубліка, кіраўнік камэрцыйнай арганізацыі, грамадзкага аб’яднаньня, унівэрсытэту ці іншай арганізацыі.

Акрамя асноўнага існуе яшчэ некалькі відаў дзяржаўнай прэзыдэнцкай улады:

  • Ганаровы прэзыдэнт — гэта ганаровы тытул які:
    • Можа быць дадзены ў межах якой-небудзь арганізацыі (напрыклад, ганаровы прэзыдэнт цэнтра імя Адама Сміта). Гэта адпавядае тытулу ганаровага кіраўніка.
    • Гэта можа быць тытул ганаровага кіраўніка дзяржавы.
  • Часовы прэзыдэнт — асоба, якая выконвае абавязкі кіраўніка дзяржавы часова, калі сапраўдны прэзыдэнт ня мае магчымасьці выконваць свае абавязкі (ў некаторых краінах гэта віцэ-прэзыдэнт, кіраўнік ураду, спікер парлямэнту і г.д.).

У Беларусі інстытут прэзыдэнцкай улады быў уведзены ў 1994 годзе. Першым прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь стаў Аляксандар Лукашэнка.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Прэзыдэнтсховішча мультымэдыйных матэрыялаў