Прэзыдэнт Ісьляндыі
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Прэзыдэнт Ісьляндыі ажыцьцяўляе выканаўчую ўладу нароўні зь іншымі дзяржаўнымі органамі выканаўчай улады ў адпаведнасьці з Канстытуцыяй (ад 17 чэрвеня 1944 г.) і іншымі законамі Ісьляндыі. Адначасова, разам з Альтынгам, ён ажыцьцяўляе заканадаўчую ўладу. Такім чынам, па Канстытуцыі, прэзыдэнт Ісьляндыі зьяўляецца носьбітам як выканаўчай, так і заканадаўчай улады.