Старшыня Рады БНР

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Прэзыдэнт БНР»)

Старшыня Рады БНР, пазьнейшае Прэзыдэнт Рады БНР — кіраўнік Рады Беларускай Народнай Рэспублікі і найвышэйшая дзяржаўная асоба народнае рэспублікі. Пасада створана ў сакавіку 1918 году адначасова з утварэньнем Рады.

Паўнамоцтвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На раньнім этапе паўнамоцтвы старшыні Рады былі, фактычна, абмежаваныя кіраваньнем Радай. Аніякіх іншых функцыяў ён не выконваў. Куды большае месца ў грамадзка-палітычным жыцьці займалі прэм’еры БНР. У выгнаньні фігура старшыні Рады БНР стала займаць галоўную ролю ў функцыянаваньні Рады, часта фармальна сумяшчаючы пасаду старшыні Рады і старшыні Ўраду БНР.

Старшыні Рады БНР[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. Ян Серада (1918)
  2. Язэп Лёсік (1918—1919)
  3. Пётра Крачэўскі (1919—1928)
  4. Васіль Захарка (1928—1943)
  5. Мікола Абрамчык (1947—1970)
  6. Вінцэнт Жук-Грышкевіч (1970—1982)
  7. Язэп Сажыч (1982—1997)
  8. Івонка Сурвіла (з 1997)