Прэзыдэнт Грузіі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Прэзыдэ́нт Гру́зіі — паводле Канстытуцыі Грузіі[1], кіраўнік дзяржавы і выканаўчай улады, Вярхоўны галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі, найвышэйшы прадстаўнік Грузіі пры зьнешніх стасунках; вызначае яе ўнутраную і зьнешнюю палітыку, забясьпечвае еднасьць і цэласнасьць краіны і працу дзяржаўных і ўсіх астатніх органаў.

Абіраецца шляхам усенароднага галасаваньня тэрмінам на пяць рокаў. Адна і тая самая асоба можа быць абраная прэзыдэнтам толькі два тэрміны запар.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

6 траўня 1991 року, пасьля атрыманьня Грузіяй незалежнасьці ад СССР, адбыліся першыя прэзыдэнцкія выбары, на якіх прэзыдэнтам Грузіі абраны Зьвіяд Гамсахурдыя.

У сьнежні 1991 — студзені 1992 рокаў у краіне адбыўся вайсковы пераварот. Запрошаны яго арганізатарамі на пост кіраўніка Грузіі Эдуард Шэварнадзэ заняў пасаду кіраўніка Дзяржаўнай Рады рэспублікі, пост прэзыдэнта заставаўся вакантным. Толькі 5 лістапада 1995 року прайшлі выбары, на якіх Шэварнадзэ быў абраны прэзыдэнтам, пераабраны 9 красавіка 2000 року. У выніку «рэвалюцыі ружаў» Шэварнадзэ быў вымушаны пакінуць свой пост.

4 студзеня 2004 року прэзыдэнтам Грузіі быў абраны Міхаіл Саакашвілі. Пасьля разгону масавых акцыяў пратэсту апазыцыі ў лістападзе 2007 року ён быў вымушаны скласьці зь сябе паўнамоцтвы прэзыдэнта, абвясьціўшчы датэрміновыя выбары, якія адбыліся 5 студзеня 2008 року. На іх Саакашвілі ізноў быў абраны прэзыдэнтам.

Сьпіс прэзыдэнтаў Грузіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прэзыдэнт Фотаздымак Пачатак паўнамоцтваў Сканчэньне паўнамоцтваў Заўвагі
1 Зьвіяд Гамсахурдыя Zviad Gamsakhurdia, Tbilisi, 1988.jpg 14 красавіка 1991 6 студзеня 1992
2 Эдуард Шэварнадзэ Eduard shevardnadze.jpg 25 лістапада 1995 23 лістапада 2003 Фактычна кіраваў краінаю з 10 сакавіка 1992
Ніно Бурджанадзэ Nino Burjanadze (Tbilisi, December 5, 2003).jpg 23 лістапада 2003 25 студзеня 2004 Часова выконвала абавязкі прэзыдэнта
3 Міхаіл Саакашвілі Saakashvili76589.jpg 25 студзеня 2004 25 лістапада 2007
Ніно Бурджанадзэ Nino Burjanadze (Tbilisi, December 5, 2003).jpg 25 лістапада 2007 20 студзеня 2008 Часова выконвала абавязкі прэзыдэнта
Міхаіл Саакашвілі Saakashvili76589.jpg 20 студзеня 2008 17 лістапада 2013
4 Георгі Маргвелашвілі Giorgi Margvelashvili, President of Georgia.jpg 17 лістапада 2013

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]