Прэзыдэнцкія выбары ў Польшчы 2010 году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Прэзыдэнцкія выбары ў Польшчы 2010 году — датэрміновыя выбары, якія былі прызначаныя празь сьмерць прэзыдэнта Польшчы Леха Качынскага ў авіякатастрофе пад Смаленскам 10 красавіка 2010 году. Першы тур адбыўся 20 чэрвеня, у ім ні адзін з кандыдатаў не набраў большасьці галасоў. У другім туры 4 ліпеня Браніслаў Камароўскі перамог Яраслава Качынскага.

Працэдуры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выбары прызначыў, у адпаведнасьці з канстытуцыяй, маршалак сойму Браніслаў Камароўскі 21 красавіка 2010 году[1]. Каб прайсьці афіцыйную рэгістрацыю, кожны жадаючы стаць кандыдатам у прэзыдэнты мусіў сабраць сто тысячаў подпісаў грамадзян. Змаглі гэта зрабіць 10 асобаў[2].

Вынікі выбараў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Разьмеркаваньне галасоў у першым туры галасаваньня па паветах
Разьмеркаваньне галасоў у другім туры галасаваньня па паветах

Першы тур выбараў адбыўся 20 чэрвеня 2010 году. Паколькі ніводны кандыдат ня здолеў атрымаць больш за 50% галасоў, быў прызначаны другі тур выбараў, які адбыўся 4 ліпеня. У ім узялі ўдзел двое кандытатаў, якія атрымалі найбольшую колькасьць галасоў — гэта Браніслаў Камароўскі (41,54%) ды Яраслаў Качынскі (36,46%).[3]

Першы тур[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кандыдат Галасоў «за» Адсотак
Браніслаў Камароўскі 6 981 319 41,54%
Яраслаў Качынскі 6 128 255 36,46%
Гжэгаж Наперальскі 2 299 870 13,68%
Януш Корвін-Міке 416 898 2,48%
Вальдэмар Паўляк 294 273 1,75%
Анджэй Аляхоўскі 242 439 1,44%
Анджэй Лепэр 214 657 1,28%
Марэк Юрэк 177 315 1,06%
Багуслаў Зентэк 29 548 0,18%
Карнэль Маравецкі 21 596 0,13%
Разам 16 806 170 100%
Яўка выбарнікаў 54,94%

Другі тур[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кандыдат Галасоў «за» Адсотак
Браніслаў Камароўскі 8 933 887 53,01%
Яраслаў Качынскі 7 919 134 46,99%
Разам 16 853 021 100%
Яўка выбарнікаў 55,31%

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прэзыдэнцкія выбары ў Польшчы 2010 годусховішча мультымэдыйных матэрыялаў