Прэмія імя Алеся Адамовіча (ПЭН-цэнтар)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Прэмія імя Алеся Адамовіча — штогадовая літаратурная прэмія Беларускага ПЭН-цэнтру. Заснаваная ў 1995 годзе[1] і ўручаецца за найлепшую публіцыстычную кнігу году.

Напачатку ўручалася 3 верасьня — у дзень народзінаў культавага беларускага пісьменьніка, пазьней — у дзень ягонае сьмерці 26 студзеня.

Мае выгляд мэдаля, дыплёму і грашовай сумы. З 1996 ляўрэатамі прэміі сталі Сяргей Пятроўскі, Рыгор Барадулін, Віталь Тарас, Аляксандар Ступнікаў, Людміла Хейдарава, Ігар Гермянчук, Барыс Хамайда, Герман Кірылаў, Жанна Літвіна, Сяргей Дубавец, Міхась Скобла, Сяргей Шупа[2].

Сьпіс ляўрэатаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]