Прэны
| Прэны | |||||
| Prienai | |||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1502 | ||||
| Горад з: | 1609 | ||||
| Павет: | Ковенскі | ||||
| Мэр: | Альгіндас Матулевічус | ||||
| Насельніцтва: | 11 131 | ||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+2 UTC+3 |
||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 54°08′ пн. ш. 23°56′ у. д. / 54.133° пн. ш. 23.933° у. д.Каардынаты: 54°08′ пн. ш. 23°56′ у. д. / 54.133° пн. ш. 23.933° у. д. | ||||
|
Прэны на мапе Летувы
Прэны
|
|||||
| http://www.prienai.lt/ | |||||
Прэ́ны (па-летувіску: Prienai) — горад у паўднёвай Летуве. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Прэнскага раёну Ковенскага павету. Знаходзіцца за 39 км ад Коўна і за 40 км ад Мар’ямпалю. Насельніцтва Прэнаў налічвае каля 11,1 тыс. чалавек. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Сувалкія. Праз Прэны цячэ рака Нёман.
Першыя згадкі аб Прэнах адносяцца да 1502 году. У 1644 годзе вялікі князь Уладзіслаў Ваза падараваў паселішча Мікалаю Глінскаму. У 1609 годзе Прэны атрымалі Магдэбурскае права і ўласны герб. У 1773 годзе Прэны перайшлі ва ўласнасьць Сапегаў, якія валодалі ім да 1857 году. Потым горад перайшоў у дзяржаўную ўласнасьць. У 1920 годзе Прэны ўвайшлі ў склад Польшчы. У верасьні 1939 году горад быў заняты савецкімі войскамі. З чэрвеня 1941 да 1944 году горад быў акупаваны нямецкімі войскамі. Пасьля Другой сусьветнай вайны Прэны, разам зь Віленшчынай былі перададзены ў склад Летувіскай ССР.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Прэны — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|||||||||||||||||