Прэтарыянская гвардыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Каґорта прэтарыянцаў
па-лацінску: praetoriani
Гады існаваньня 275 да н. э.IV ст.
Краіна Рымская імпэрыя
Падпарадкаваньне Імпэратар Рымскае імпэрыі
Функцыя Ахова Імпэратару
Колькасьць 1000 чалавек (адна кагорта)
Дысьлякацыя Рым, іншыя мястэчкі Імпэрыі
Вядомыя камандзіры Макрын

Прэтарыянская ґвардыя (прэтарыянцы, па-лацінску: praetoriani) — асабістыя ахоўнікі Імпэратараў Рымскае імпэрыі. Назва выкарыстоўвалася ў часы Рымскае рэспублікі, пазначаючы ахову рымскіх ґенэралаў, якая існавала ў 275 годзе да н. э. Канстантын I Вялікі ў IV стагодзьдзі зьнішчыў гэтае фармаваньне.

Прэтарыянцы - «ґвардыя» рымскіх цэзараў, якая разьвілася з адборнага атраду (ablecti) саюзьнікаў, які служыў ў рэспубліканскі пэрыяд для аховы галоўнакамандуючага й яго Прэторыя, адкуль і назва -cohorspraetoria. Сцыпіён Афрыканскі арґанізаваў, пад тым жа імем, ахову з рымскіх коньнікаў. Штаб, канцылярыя й ўся бліжэйшая сьвіта палкаводца або кіраўніка вобласьці (квэстар, пісцы, леґаты, трыбуны, прэфэкт і перакладчыкі,ґерольды, кур'еры, нарэшце знаёмыя ды сябры -comites) складалі яго cohors praetoria. Для аховы парадку ў Італіі Актавіянус Аўгустус стварыў 9 прэтарыянскіх каґортаў, па 1000 чалавек кожная. Па-за службы прэтарыянцы насілі грамадзянскую вопратку (cob.Togalae). Тры каґорты былі разьмешчаны на пастой у грамадзян у Рыме, астатнія - у іншых частках Італіі. Разам з ґвардзейскай кавалерыяй (equites praetoriani), яны складалі ядро ​​узброеных сіл імпэрыі, якая яшчэ зараджалася. Аж да праўленьня Сэптыміюса Сэвэруса у ґвардыю залічалі толькі ураджэнцаў Італіі. Ўзмоцненае дараваньне, ганаровае становішча ды 16-гадовы тэрмін службы (замест 20-гадовага простых леґіянераў) складалі прывілегіі ґвардыі. Пасьля гарадская паліцыя (cohortes urbanae) зьлілася з ґвардыяй ў адзін корпус, які быў падзелены на 14 каґорт. Прэтарыянцы падпарадкоўваліся асабнаму прэфэкту — praefectus praetorio (прэфэкт Прэторыя). Прэфэкт часоў імпэратара Тыбэрыя — Сэянус, засяродзіў усю ґвардыю ў Рыме, пабудаваўшы для яе адмысловы ляґер - castra praetoria. З-за таго, што прэтарыянцы былі замяшаныя ўва ўсіх замовах ды мецяжу імпэрыі, арґанізацыя іх неаднаразова падвяргалася зьменам (напрыклад пры Аўлюс Вітэліюс Гэрманікус).

Канстантын I Вялікі цалкам зьнішчыў прэтарыянскую ґвардыю, замяніўшы яе новай, і разбурыў прэтарыянскі ляґер - «гэта (па яго словах) пастаяннае гняздо мецяжоў ды распусты».

Абвяшчэньне імпэратарам Клаўдзія, палатно Лаўрэнса Альма-Тадэмы, 1867 год. Па адной з вэрсіяў гісторыі ўзыходжаньня Клаўдзія на пасаду імпэратара, члены прэтарыянскай ґвардыі знайшлі яго, калі ён хаваўся за фіранкай пасьля забойства Каліґулы, а затым абвясьцілі яго імпэратарам.

Многія рымскія імпэратары былі забітыя прэтарыянцамі ці непасрэдна прэфэктам прэторыю. Так, імпэратара Каліґулу асабіста забіў прэфэкт Прэторыя Хярэя. Таксама пры ўдзеле прэфэкту прэтарыянцаў быў забіты рымскі імпэратар Камод. Прэфэкт прэтарыянцаў Макрын арґанізаваў змову з мэтай забойства імпэратара Каракале (дынастыя Сэвэрыўса), пасьля чаго сам стаў рымскім імпэратарам.

Паводле леґенды, сьвяты Сэбасьцьян быў камандзірам прэтарыянскай ґвардыі пры імпэратару Дыёклетыяне. Ім жа быў сьвяты Адрыян Нікамэдыйскі.

Спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Імя прэтарыянцаў стала сынонімам інтрыґаў, кансьпірацыі, нявернасьці й забойстваў, але ў двух першых стагоддзях нашай эры яны аказалі вялікую паслугу рымскай дзяржаве. У гэты час яны зьвяргалі (або спрабавалі скінуць) жорсткіх, слабых, і непапулярных імпэратараў, падтрымліваючы толькі моцных і папулярных. Абараняючы іх, яны пашыралі іх уладу, стрымліваючы беспарадкі рымскага натоўпу й інтрыґі ў сэнаце. Прэтарыянская ґвардыя даравала імпэрыі стабільнасьць, якіая садзейнічала пэрыяду Pax Romana.

Толькі пасьля праўленьня Маркуса Аўрэліўса, ґвардыя стала ператварацца ў бязьлітасных наймітаў, што выклікала адмоўнае да іх стаўленьне. Аднак, такія ж эмоцыі выклікала і дынастыя Сэвэрыўса, а пасьля ў час крызісу III стагодзьдзя леґіёны, Сэнат, і сам інстытут імпэратараў.

Прэтарыянцы ў кіно[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прэтарыянская гвардыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў