Псалтыр
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
«Псалтыр» — адна зь біблейскіх кніг Старога запавету, якая зьмяшчае 150 розных паводле зьместу і жанру твораў і ўяўляе сабой зборнік рэлігійнае лірыкі. Аўтарства прыпісваецца юдзейскаму цару Давыду, які жыў у 11 стагодзьдзі да н. э. Гэты зборнік рэлігійнай лірыкі ў сваім канчатковым выглядзе быў складзены для патрэбаў ерусалімскага храмавага культу, відаць, у пасьлябабілёнскую эпоху, г. зн. не раней за 6 стагодзьдзе да н. э. Як калектыўны паэтычны зборнік, які на працягу доўгага бытаваньня дапаўняўся і рэдагаваўся, Псалтыр параўнаўча позна ўвайшоў у канон юдзейскіх сьвяшчэнных кнігаў храмавага песнапеньня.[1]
Зьмест |
Глядзіце таксама[рэдагаваць]
Крыніцы[рэдагаваць]
- ^ Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія. С. 127—128.
Літаратура[рэдагаваць]
- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — 207 с.: іл. С.127—128. ISBN 5-343-00151-3.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
- Псалтыр // Біблія / Васіль Сёмуха, Віктар Скорабагаты. — Менск: Прынткарп, 2002. — С. 720-819. — 1534 с. — 10 000 ас. — ISBN 1-58712-085-2
Псалтыр — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў