Пскоўская вобласьць
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Пскоўская вобласьць Псковская область |
|
| Герб | |
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | Расея |
| Статус | вобласьць |
| Уваходзіць у | Паўночна-заходняя фэдэральная акруга Паўночна-заходняя эканамічная акруга |
| Адміністрацыйны цэнтар | Пскоў |
| Улучае | 24 раёны |
| Найбольшы горад | Пскоў |
| Іншыя буйныя гарады | Вялікія Лукі, Востраў, Невель |
| Дата ўтварэньня | 23 жніўня 1944 |
| Губэрнатар | Андрэй Турчак |
| Афіцыйныя мовы | расейская |
| Насельніцтва (2010) |
673 500 (64-е месца) |
| Шчыльнасьць | 12,2 чал./км² |
| Нацыянальны склад | расейцы — 94,7%, украінцы — 1.6 %, беларусы — 1,3%. |
| Плошча | 55 399 км² (48-е месца) |
| Месцазнаходжаньне Пскоўскай вобласьці | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | GMT +3 |
| Код аўтам. нумароў | 60 |
| Афіцыйны сайт | |
Пско́ўская во́бласьць (па-расейску: Псковская область) — вобласьць у Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Пскоў.
Мяжуе зь Ленінградзкай, Цьвярской, Наўгародзкай, Смаленскай абласьцямі Расеі, Віцебскай вобласьцю Беларусі, а таксама — з Эстоніяй і Латвіяй.
Была ўтвораная 23 жніўня 1944 року.
Зьмест |
Геаграфічныя зьвесткі [рэдагаваць]
Месцазнаходжаньне [рэдагаваць]
Вобласьць разьмяшчаецца на паўночным захадзе эўрапейскай частцы Расеі, на мяжы зь Беларусяй, Латвіяй, Эстоніяй. Працягласьць вобласьці з поўначы на поўдзень — 380 км, з захаду на ўсход — 260 км.
Клімат [рэдагаваць]
Клімат умерана кантынэнтальны, памежны з марскім. Сярэдняя тэмпэратура ліпеня + 17,3 °C, студзеня −7,8 °C. Знаходзіцца ў зоне мяшаных лясоў.
Рэльеф [рэдагаваць]
Разьмяшчаецца на паўночным захадзе Рускай раўніны. Для тэрыторыі вобласьці характэрны даволі распаласаваны рэльеф з чаргаваньнем узгорыста-градавых абсягаў.
Водныя аб’екты [рэдагаваць]
На тэрыторыі вобласьці больш за 3700 азёраў, найвялікшым зь якіх зьяўляецца Пскоўска-Чудзкае возера, плошча якога складае 3521 км². У возера ўпадаюць больш за 30 рэчак, выцякае р. Нарва. Больш за ўсё азёраў у паўднёвай частцы вобласьці.
Гісторыя [рэдагаваць]
Была ўтвораная 23 жніўня 1944 року, 2 кастрычніка 1957 року ў яе склад ўвайшла большая частка зьліквідаванай Вялікалуцкай вобласьці.
Насельніцтва [рэдагаваць]
Паводле зьвестак за 2002, у Пскоўскай вобласьці жыло 9664 беларусы (1,27 %, 3-е месца).
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел [рэдагаваць]
Вобласьць улучае 24 адміністрацыйныя раёны і 14 местаў.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Пскоўская вобласьць — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
|||||||||||||
|
|
|||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||