Пскоўская рэспубліка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Пскоўская рэспубліка
Alex K Kievan Rus..svg
XIII—XVI стагодзьдзі Coat of arms of Russia (XV Century).svg
Месцазнаходжаньне Пскоўскае рэспублікі

Траецкі сабор у Пскове

Афіцыйная мова старажытнаруская
Сталіца Пскоў

Пско́ўская рэспу́бліка — дзяржава са сталіцай у Пскове ў басэйнах рэчак Вялікая, Нарва, Чудзкага і Пскоўскага азёраў.

Да сярэдзіны XIII стагодзьдзя (юрыдычна да Болатаўскага дагавору 1348 году) у складзе Наўгародзкай фэадальнай рэспублікі. Дзяржаўны лад падобны на наўгародзкі. Выдзяленьне Пскоўскай рэспублікі са складу Ноўгараду зьвязваецца зь дзейнасьцю выхадца з ВКЛ князя Даўмонта, які княжыў у Пскове ў 12661299 гадох. Пасьля сьмерці Даўмонт быў кананізаваны як сьвяты пад праваслаўным іменем Цімафей і шанаваўся як абаронца Пскоўскай рэспублікі (сымбалем пскоўскай дзяржаўнасьці лічыўся меч Даўмонта). Пры Даўмонце і пазьней Пскоў неаднаразова ваяваў з Полацкім княствам і ВКЛ, але часам выступаў і ў хаўрусе зь імі супраць Лівонскага ордэна. Найбольш цесны зьвяз з ВКЛ існаваў у 13411349 гадох, калі служылым князем Пскова быў Андрэй Полацкі (прадстаўлены сваім намесьнікам Юрыем Вітаўтавічам).

У 1342 годзе пры абароне Пскоўскай рэспублікі ад крыжакоў загінуў сын полацкага князя Воіна Любка. У адрозьненьне ад Ноўгараду, з пачатку XIV стагодзьдзя Пскоўская рэспубліка пасьлядоўна праводзіла прамаскоўскую і антылівонскую палітыку, лічачы Маскву адзіным надзейным абаронцам ад тэрытарыяльных прэтэнзіяў Ордэна, Ноўгараду і ВКЛ. Паводле Салінскага дагавору 1398 году і Рацёнскага дагавору 1404 году прадугледжвалася садзейнічаньне ВКЛ у далучэньні Пскоўскай рэспублікі да ўладаньняў Лівонскага ордэна; у другой палове 1410-х гадоў папы Ян XXIII і Марцін V выдалі некалькі булаў, прызначаючы Вітаўта і Ягайлу «генэральнымі вікарыямі» Ноўгараду і Пскова.

Падчас войнаў 14061408 і 1426 гадоў Вітаўт беспасьпяхова спрабаваў усталяваць уладу над Пскоўскай рэспублікай. У беларуска-літоўскіх хроніках XIV стагодзьдзя паведамляецца пра намесьніцтва ад імя Вітаўта ў Пскове ў 1410-х — 1420-х гадох князя Юрыя Носа (глядзіце Нарымонтавічы), але гэта не пацьвярджаецца расейскімі крыніцамі. У 1443 годзе намесьнікам маскоўскага вялікага князя Васіля II у Пскове быў выхадзец з ВКЛ князь Аляксандар Чартарыйскі. У 1456, 1471 і 1478 гадах Пскоўская рэспубліка актыўна падтрымала захады Масквы па абмежаваньні, а затым і скасаваньні незалежнасьці Вялікага Ноўгараду, выступіла на баку Масквы ў вайне Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ 15001503 гадоў. Як буфэрнае ўтварэньне на мяжы зь Лівонскім ордэнам, Пскоўская рэспубліка існавала да 1510 году, калі яе тэрыторыя была канчаткова далучаная да цэнтралізаванай Расейскай дзяржавы.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]