Публічная дыпляматыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

У сфэры міжнародных адносінаў паняцьце публічная дыпляматыя азначае замежную палітыку дзяржавы, адрасаваную да насельніцтва іншых краінаў. Гэтая палітыка рэалізуецца праз інфармацыйную працу, працу зь недзяржаўнымі арганізацыямі, непасрэдныя людзкія кантакты. Упершыню тэрмін быў ужыты ў 1965 годзе ў працах Эдмунда Галіёна. Тэрмін характарызаваў інфармацыйную палітыку ЗША падчас Халоднай вайны. Новы стымул для разьвіцьця публічная дыпляматыя атрымала ў сувязі зь неабходнасьцю ЗША «заваяваць сэрцы і розум» мусульманскага насельніцтва пасьля трагедыі 11 верасьня 2001 году.

Аналізуючы посьпехі і недахопы публічнай палітыкі ЗША пасля 2001 году, дасьледчыкі прыйшлі да высновы, што геапалітычныя працэсы ў сьвеце, а таксама ўзьнікненьне і разьвіцьцё новых інфармацыйных тэхналёгіяў, сталі перадумовай фармаваньня Новай публічнай дыпляматыі[1], якая абапіраецца ня столькі на інфармаваньне замежнай публікі, колькі на сталую супрацу з грамадзянскай супольнасьцю іншых краінаў праз НДА і непасрэдныя кантакты з насельніцтвам.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]