Пульва

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Пульва
Агульныя зьвесткі
Выток тэрыторыя Польшчы
Вусьце Заходні Буг
Краіны басэйну Беларусь, Польшча
Вобласьці Камянецкі раён
Даўжыня 54 км
Плошча басэйну 535 км²

Пу́льва — рака ў Беларусі і Польшчы, правы прыток ракі Заходняга Бугу (басэйн Віслы). Цячэ ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Даўжыня 54 км (у тым ліку ў Беларусі 42 км). Плошча вадазбору 535 км² (у тым ліку на Беларусі 457 км²).

На рацэ стаіць места Высокае і гістарычнае мястэчка Воўчын.

Асноўны прыток — Кацерка (правы).

Пачынаецца ў Польшчы, вусьце за 2 км на поўдзень ад вёскі Ставаў Камянецкага раёну. Цячэ Прыбужанскай раўнінай, празь места Высокае. Каналізаваныя 18 км рэчышча (ад моста каля вёскі Хмялёў да граніцы з Польшчай)[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 300.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 300.