Пункт (геамэтрыя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Пункт (па-лацінску: punctus) — адно з фундамэнтальных паняцьцяў геамэтрыі. Пункт — гэта аб’ект, які мае пэўнае размяшчэньне (каардынаты) у прасторы, але ня мае ніякіх іншых геамэтрычных характарыстык: памераў, формы, кірунку і г. д. Пункт зьяўляецца найпрасьцейшым геамэтрычным аб’ектам (фігурай), бо гэта адзіны геамэтрычны аб’ект, які ня мае частак.

Хаця паняцьце пункту зьяўляецца ідэалізаваным (бо ўсе аб’екты, што існуюць рэальна, маюць пэўныя ненулявыя памеры), яго часта можна з добрай ступеньню дакладнасьці выкарыстоўваць пры рашэньні фізычных задач, умоўна лічучы фізычныя аб’екты пунктамі.

Пункт у Эўклідавай геамэтрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пункт — адзін з фундамэнтальных паняткаў геамэтрыі, таму «пункт» ня мае вызначэньня. Таксама ў геамэтрыі няма вызначэньня «простай» (у сэнсе простай лініі).