Пустое мноства

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Пустое мноства — мноства, якое ня мае элемэнтаў.

Пустое мноства абазначаецца сымбалем \varnothing або сымбалямі {}.

Уласьцівасці пустога мноства:

  • пустое мноства зьяўляецца падмноствам любога мноства: \forall A: \ \varnothing \subseteq A
  • аб’яднаньнем пустога мноства з любым іншым мноствам ёсьць гэтае мноства: \varnothing \cup A = A
  • перасячэньнем пустога мноства з любым іншым мноствам ёсьць пустое мноства: \varnothing \cap A = \varnothing