Пустошкінскі раён
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Пустошкінскі раён Пустошкинский район |
|
| Герб | Сьцяг |
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | Расея |
| Статус | раён |
| Уваходзіць у | Пскоўскую вобласьць |
| Адміністрацыйны цэнтар | Пустошка |
| Дата ўтварэньня | 1927 |
| Насельніцтва (2004) | 11 700 |
| Плошча | 1870 км² |
| Месцазнаходжаньне Пустошкінскага раёну | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | UTC +3 |
| Код аўтам. нумароў | 60 |
Пустошкінскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на поўдні Пскоўскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Пустошка.
Зьмест |
Геаграфія [рэдагаваць]
Плошча раёну — 1870 км².
Раён мяжуе на поўдні — зь Невельскім, на поўначы — з Апочацкім і Бяжаніцкім, на захадзе — з Себескім, на ўсходзе — з Новасакольніцкім раёнам.
Асноўныя рэкі — Алоля, Ушча, Невядранка, Вялікая.
Гісторыя [рэдагаваць]
- 1 жніўня 1927 — пастановай ВЦВК утвораны Пустошкінскі раён у складзе Вялікалуцкай акругі Ленінградзкай вобласьці з Пустошкінскай і частцы Луначарскай воласьці Себескага павету; частак Маеўскай і Чарнацоўскай воласьцяў Невельского павету і частцы Ежанскай воласьці Апочацкага павету. У склад раёнуўвайшло 22 сельсаветы.
- ліпень 1928 — Пустошкінскі раён у складзе Вялікалуцкай акругі увайшоў у зноў утвораную Заходнюю вобласьць з цэнтрам у м. Смаленску.
- 29 студзеня 1935 — Пустошкінскі раён улучаны ў склад ізноў утворанай Вялікалуцкай акругі Калінінскай вобласьці.
- травень 1938 — Пустошкінскі раён з Вялікалуцкай акругі перададзены ў склад Апочацкай.
- люты 1941 — Апочацкая акруга ліквідаваная, Пустошкінскі раён перададзены ў Калінінскую вобласьць.
- 22 жніўня 1944 — Пустошкінскі раён увайшоў у склад Вялікалуцкай вобласьці.
- 2 кастрычніка 1957 — Пустошкінскі раён у зьвязку зь ліквідацыяй Вялікалуцкай вобласьці увайшоў у склад Пскоўскай вобласьці.
- 1 лютага 1963 — Указам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету РСФСР Пустошкінскі раён быў скасаваны. Вялікая частка тэрыторыі адыйшла да Себескага раёну, Гультаеўскі і Шалахаўскі сельсаветы перададзеныя ў Невельскі раён; Монінскі і Бардаўскі сельсаветы — у Новасакольніцкі і Бяжаніцкі раёны. Места Пустошка перададзенае ў склад Невельскага прамысловага раёну.
- 12 студзеня 1965 — Указам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету РСФСР Пустошкінскі раён ізноў адноўлены.
Дэмаграфія [рэдагаваць]
Колькасьць сталага насельніцтва Пустошкінскага раёну на 1 сьнежня 2004 была 11 666 чалавек (у месьце Пустошка — 5678 чалавек)[1]. Усяго налічваецца 243 населеныя пункты.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел [рэдагаваць]
Эканоміка [рэдагаваць]
Транспарт [рэдагаваць]
Праз раён праходзяць аўтадарогі «Балтыя» Масква — Рыга і Санкт-Пецярбург — мяжа Беларусі, а таксама дзялянка чыгуначнай магістралі Масква — Рыга.
Выдатныя мясьціны [рэдагаваць]
- Колішні базылянскі манастыр у в. Вярбілава.
Вядомыя асобы [рэдагаваць]
Крыніцы [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
|
|||||||||||||