Путін — хуйло!

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
«Путін — хуйло»
«Пуцін — хуйло»
Anti-Putin graffiti in Luhansk, May 2014.jpg
Аднайменны надпіс, Луганск
Краіна Украіна Украіна

НСК «Олімпійський» перад канцэртам гурту «Океан Ельзи»
Nuvola apps kaboodle.svg Вонкавыя відэафайлы
Nuvola apps kaboodle.svg Арыгінальны варыянт песьні ў выкананьні фанатаў ФК «Мэталіст» у Харкаве, які атрымаў масавае распаўсюджаньне
Nuvola apps kaboodle.svg Песьня ў выкананьні в.а. міністра замежных спраў Украіны Андрэя Дзяшчыцы (амбасада РФ, Кіеў)
Nuvola apps kaboodle.svg Беларусы і ўкраінцы сьпяваюць «Путін — Хуйло», падчас выступу гурту «Гайдамаки», рок-фэст «Басовішча»

«Путін — хуйло!» (па-беларуску: Пуцін — хуйло!) — украінская народная[1][2] лаянкавая песьня-крычалка, інтэрнэт-мэм, які стаў папулярным пасьля расейскай інтэрвэнцыі ва Ўкраіну ў 2014 годзе сярод крытыкаў палітыкі прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі Ўладзімера Пуціна як ва Ўкраіне, так і за яе межамі.

Словы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

« Пу-цін хуй-ло
ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла
ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла
ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла-ла
»

Нярэдка крычалка выконваецца а капэла, але ўсё часьцей з дапамогай музычнага суправаджэньня і шматразова паўтараецца, перамяжоўваючыся зь перапеўкамі «ла-ла-ла-ла», часам таксама ўжываюць «ло-ло-ло-ло» для рыфмы са словам «хуйло».

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню дакумэнтальна зафіксаваная ў Харкаве 30 сакавіка 2014 году, калі песьню выканалі на сумесным маршы фанаты харкаўскага «Мэталісту» і данецкага «Шахтару»[3]. Затым песьню падхапілі фанаты іншых футбольных клюбаў, у тым ліку кіеўскага «Дынама»[4], чарнігаўскай «Дзясны»[5], львоўскіх «Карпатаў»[6], палтаўскай «Ворсклы»[7] і іншыя.

Першы відэаролік на сэрвісе YouTube быў загружаны 4 красавіка пад назвай «инцидент на параде в Москве Путин хуйло Хит лета 2014 года»[8]

У траўні 2014 году кавэр-вэрсію песьні запісаў гурт «Телері», словы якой былі некалькі перайначаныя для пазьбяганьня нецэнзурнага тэксту — «Пуцін hello», але ў сюжэце відэакліпу герой песьні падвяргаецца катаваньням у выглядзе гвалтоўнага кармленьня традыцыйным украінскім прадуктам — салам[9].

Песьня хутка стала папулярнай і ў чэрвені зьявіўся першы запіс, выкананы пры ўдзеле ўкраінскіх турыстаў за мяжой — у Лос-Анджэлес[10].

22 ліпеня 2014 году ў сеціве зьявіўся відэазапіс з выкананьнем песьні беларусамі на штогадовым рок-фэсьце «Басовішча» у Польшчы[11].

Сусьветны розгалас[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На сёньняшні дзень крычалку выконваюць ужо і за межамі Ўкраіны, у тым ліку ў такіх краінах як ЗША, Канада, Мэксыка, Японія, краінах СНД і Заходняй Эўропы[12].

15 чэрвеня асноўны выраз песьні стаў больш вядомы дзякуючы в.а. міністра ўнутраных справаў Украіны Андрэю Дзяшчыцу, які вымавіў асноўныя словы песьні падчас антываеннага мітынгу ля амбасады РФ у Кіеве, на які Дзяшчыца прыбыў з мэтаю супакойваньня мітынгоўцаў[13][14]. Гэты факт выклікаў незадавальненьне ў кіраўніцтва РФ, міністар замежных спраў гэтай краіны Сяргей Лаўроў зрабіў адпаведную пратэстную заяву[15].

Песьня займела ўвагу ў незалежнай беларускай[16][17] і сусьветнай прэсы, была тэмай публікацыяў уплывовых міжнародных газэт, такіх як The Guardian[14], The Washington Post[12], The Wall Street Journal[18], Радыё «Свабодная Эўропа»/Радыё «Свабода»[19], Gazeta Wyborcza[20], The Atlantic[21], Israel HaYom[22] і шматлікіх іншых.

У Беларусі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Nuvola apps kaboodle.svg Вонкавыя відэафайлы
Nuvola apps kaboodle.svg «Народны гіт» на Барысаў-Арэне

Найбольш вядомым прыкладам ужываньня крычалкі ў Беларусі зьяўляецца сумеснае выкананье 9 кастрычніка 2014 году беларускімі і ўкраінскімі футбольнымі фанатамі песьні на матчы Беларусь-Украіна на Барысаў-Арэне, відэа якога неўзабаве зьявілася на відэагостынгу YouTube.

Пасьля матчу за выкананьне крычалкі праваахоўнымі органамі былі затрыманыя дзясяткі беларускіх і ўкраінскіх заўзятараў[23].

Падзея выклікала пэўны розгалас байнэце з прычыны неадназначнай трактоўкі падзеі ў беларускай блогасфэры і сацыяльных сетках[24].

Пераробкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

21 красавіка ўкраінскі рок-гурт «АстрагентА» выпусьціў музычны відэакліп зь пераробкай песьні ў жанры мэтал[25]. 7 чэрвеня ўкраінскі гурт Mad Heads(uk) выканаў песьню на мотафэстывалі «Тарасава гара» ў сяле Чапаеўка(uk) (Залатаноскі раён, Чаркаская вобласьць, Украіна)[26]. 20 чэрвеня гурт «Нікапаль-2» выдаў кліп зь пераробкай песьні ў танцавальным клюбным жанры[27].

У інтэрнэце[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Украінскімі праграмістамі быў распрацаваны адмысловы плагін, які аўтаматычна замяняе на прагляданых старонках усе словы з прозьвішчам расейскага прэзыдэнта на адпаведнае лаянкавае слова.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Дещиця приєднався до виконаньня народної пісьні про Путіна.(укр.)
  2. ^ Информационное агентство «ОстроВ»: «Из песни слов не выкинешь! Народный шлягер».(рас.)
  3. ^ Logo YouTube por Hernando.svg Арыгінальны выступ .
  4. ^ Logo YouTube por Hernando.svg Арыгінальны выступ .
  5. ^ Logo YouTube por Hernando.svg Арыгінальны выступ .
  6. ^ Logo YouTube por Hernando.svg Арыгінальны выступ .
  7. ^ Logo YouTube por Hernando.svg Арыгінальны выступ .
  8. ^ Logo YouTube por Hernando.svg Арыгінальны выступ .
  9. ^ Logo YouTube por Hernando.svg Видэасюжэт ТСН .(укр.)
  10. ^ Logo YouTube por Hernando.svg Арыгінальны выступ .
  11. ^ Logo YouTube por Hernando.svg На «Басовішчы» .
  12. ^ а б Khuilo: The offensive term that has attached itself to Putin. The Washington Post.(анг.)
  13. ^ Logo YouTube por Hernando.svg Матэрыял Hromadske.TV .
  14. ^ а б Ukraine minister's abusive remarks about Putin spark diplomatic row. The Guardian.(анг.)
  15. ^ Дещица перешел грань приличий, заявил Лавров. РИА Новости.(рас.)
  16. ^ Міністр замежных спраў Украіны адкрыта назваў Пуціна «х*йлом», Наша Ніва.
  17. ^ Глава МИД Украины объяснился по поводу частушки в адрес Путина. tut.by.(рас.)
  18. ^ "Soccer Foes Join Forces on the Front Lines of Ukraine Crisis". The Wall Street Journal. (анг.)
  19. ^ "Some Smile, Others Squirm As Obscenity Becomes Latest Rallying Cry In Ukraine Crisis". Радыё «Свабодная Эўропа»/Радыё «Свабода».(анг.)
  20. ^ Apel ukraińskich kibiców: Odśpiewajcie na mundialu naszą piosenkę o Putinie. Gazeta Wyborcza.(пол.)
  21. ^ 'Putin Khuilo!': Ukraine's Obscene, Patriotic Rallying Cry". The Atlantic.(анг.)
  22. ^ "שר החוץ האוקראיני קילל את פוטין". Israel HaYom.
  23. ^ За выкананне «хіта пра Пуціна» на «Барысаў-арэне» затрыманыя дзясяткі беларускіх і ўкраінскіх заўзятараў. Наша Ніва.
  24. ^ Стась Карпаў Пяць нярускіх капеек, ці Пра карысць самаметамарфозы. Наша Ніва
  25. ^ АстрагентА. Пуцін ху*ло. Украінская народная (рок-вэрсія) // YouTube, 5 траўня 2014 г. Праверана 2 жніўня 2014 г.
  26. ^ Mad Heads. Птн хло. Мотафэст «Тарасава гара - 2014» // YouTube, 22 чэрвеня 2014 г. Праверана 2 жніўня 2014 г.
  27. ^ Нікапаль-2. Пуцін хуйло - танцавальная клюбная музыка // YouTube, 20 чэрвеня 2014 г. Праверана 2 жніўня 2014 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Путін — хуйло!сховішча мультымэдыйных матэрыялаў