Пуцята Вышаціч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Пуцята Вышацічкіеўскі ваявода, тысяцкі, сын Вышаты, ваяводы вялікага князя Яраслава Мудрага, брат Яна Вышаціча.

У 1099 на загад Сьвятаполка Ізяславіча Пуцята й Сьвятоша Давыдавіч разібілі Давыда Ігаравіча.

У 1100 на з'ездзе ў Увецічах Путята абвясьціў Давыду Ігаравічу волю Сьвятаполка. У 1104 камандаваў войскамі Сьвятаполка ў вайне супраць Глеба Менскага. Гэтая вайна завяршылася безвынікова для абодвух бакоў.

У 1106 хадзіў на полаўцаў з братам Янам, пабіў іх каля Зарэцка і "адабраў у іх палон".

Вядома таксама, што пасьля сьмерці кіеўскага князя Сьвятаполка Ізяславіча ў 1113 у Кіеве ўспыхнула народнае паўстаньне і кіяне разграмілі двор Пуцяты.