Пуэрта-Тора
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Пуэрта-Тора — маленькая чылійская вёска на высьпе Наварына (архіпэляг Вогненная Зямля) на беразе праліва Бігля. У ёй пражываюць каля 50 чалавек — рыбакі і чальцы іх сем’яў.
Не лічачы антарктычных станцый, Пуэрта-Тора — самае паўднёвае пасяленне ў сьвеце (хаця такімі часам прызнаюць Пуэрта-Ўільямс, але часьцей — горад Ушуая).