Пціч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Рака
Пціч, Птыч
Пціч, Птыч
Рака Пціч у высокай плыні
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Нарэйкі
Вусьце Прыпяць
Краіны басэйну Беларусь
Даўжыня 421 км
Сярэднегадавы сьцёк 49,7 м³/с
Плошча басэйну 9470 км²
Нахіл воднай паверхні 0,4 ‰

Пціч, Птыч[1] — рака ў Менскай, Магілёўскай і Гомельскай абласьцях Беларусі, левы й найбольшы прыток Прыпяці (басэйн Дняпра). Даўжыня 421 км. Плошча вадазбору 9470 км². Выдатак вады ў вусьці 49,7 м³/с. Агульнае падзеньне ракі 176 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 .

Асноўныя прытокі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На рацэ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаецца на вышыні 295 м над узроўнем мора за 1 км на захад ад вёскі Нарэйкі Койданаўскага раёну, вусьце за 1 км на ўсход ад вёскі Багрымавічы Петрыкаўскага раёну. Высокая плынь ў межах Менскага ўзвышша, сярэдняя — на захадзе Цэнтральнабярэзінскай раўніны, нізкая — на нізіне Прыпяцкае Палесьсе.

Паводле будовы даліна і рэчышча падзяляюцца на 2 дзялянкі: верхняя (ад вытоку да вёскі Дараганава Асіповіцкага раёну, 203 км) і ніжняя (ад вёскі Дараганава да вусьця, 218 км). Даліна на ўсім працягу пераважна трапэцападобная (шырыня ад 1,5 км да 5,5 км, у вытоку да 0,1 км), у нізоўі невыразная. Абалона двухбаковая, яе шырыня да вёскі Гарадзішча Менскага раёну ад 60 м да 300 м, ніжэй 1—3 км, каля вёскі Пясчанка Асіповіцкага раёну да 5 км. Рэчышча вольна мэандруе, разгаліноўваецца пратокамі, якія ўтвараюць выспы. Яго шырыня ў высокай плыні да вусьця ракі Асачанка (85 км ад вытоку) 5—10 м, ніжэй 20—45 м, у нізкай плыні 45—70 м.

Разводзьдзе ў канцы сакавіка, у высокай плыні каля 40 дзён, у нізкай 84 дні. Найвышэйшы ўзровень разводзьдзя ў пачатку красавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 1,4—3,2 м, найбольшая — 3,7 м. Замярзае ў сярэдзіне сьнежня, крыгалом у канцы сакавіка. У час веснавога разводзьдзя частка вады з Пцічы пераліваецца ў Сьвіслач празь Цітаўку і Трэмлю. Каля вёскі Лучыца Петрыкаўскага раёну (60 км ад вусьця) найбольшы выдатак вады 800 м³/с (1931), найменшы 5,76 м³/с (1915)[2].

Расьліннасьць прадстаўляюць мяшаныя лясы. Лясістасьць — 35%. Балоты ў асноўным нізінныя, распаўсюджаныя ў сярэдняй і ніжняй частках вадазбору. Азёраў мала (менш за 1%). У большасьці гэта невялікія, нярэдка абалонавыя, дробныя, зарослыя вадаёмы[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Віктар Мухін. Спрадвечныя назовы
  2. ^ Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994.
  3. ^ Гідрамэтцэнтар Беларусі(рас.)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1.
  • Памяць: Гісторыка-дакумэнтальная хроніка Дзяржынскага раёна. Менск, 2004.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.
  • Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год) / М-во природных ресурсов и охраны окружающей среды. — Мн., 2005. — 135 с.