Пылва
| Пылва | |||||
| эст. Põlva | |||||
|
|||||
| Краіна: | Эстонія | ||||
| Павет: | Пылва | ||||
| Плошча: | 5,5 км² | ||||
| Насельніцтва (2012) | |||||
| колькасьць: | 5968 чал.[1] | ||||
| шчыльнасьць: | 1085,09 чал./км² | ||||
| Часавы пас: | UTC+2 | ||||
| летні час: | UTC+3 | ||||
| Тэлефонны код: | +372 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 58°3′14″ пн. ш. 27°3′16″ у. д. / 58.05389° пн. ш. 27.05444° у. д.Каардынаты: 58°3′14″ пн. ш. 27°3′16″ у. д. / 58.05389° пн. ш. 27.05444° у. д. | ||||
|
Пылва на мапе Эстоніі
Пылва
|
|||||
| http://www.polva.ee/ | |||||
Пы́лва (па-эстонску: Põlva) — горад у Эстоніі, адміністрацыйны цэнтар павету Пылва. Места месьціцца ў паўднёва-ўсходняй частцы краіны й добра вядомае дзякуючы музычнаму фэстывалю Інтсыкурму, які праводзіцца кожны год у невялікай лясной мясцовасьці на заход ад яго.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Першая згадка пра паселішча на месцы гораду датуецца 1452 годам. Назва паходзіць ад эстонскага слова каленка (эст. põlv), аднак цалкам ягонае паходжаньне зьяўляецца ня ясным. Мясцовая легенда згадвае, што на гэтым месцы ў касьцёле Сьвятой Марыі была зьмешчаная дзяўчына, яна трымалася на каленках, каб выгнаць зь яе д’ябла. Гэта па агульным меркаваньні, з гэтае нагоды й быў названы горад.
Пылва знаходзілася на старым вайсковым шляху паміж Паўночнай і Паўднёвай Лівоніяй. Прыкладна ў 1240 годзе, неўзабаве пасля хрысьціянізацыі Эстоніі, бэрнардынскія манахі пабудавалі тут царкву, прысьвечаную Панне Марыі. Царква была падпарадкавана Дэрпцкаму эпіскапству. У XVI стагодзьдзі горад быў далучаны да Расейскае дзяржавы. У 1582 годзе горад быў уключаны як частка паўднёвай Эстоніі пад сувэрэнітэтам Рэчы Паспалітай, а пазьней увайшоў у склад Швэцыі. У 1721 годзе паводле Ніштацкай дамовы Эстонія й Лівонія адышлі ў склад Расейскай імпэрыі.
Толькі пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Эстоніі ў 1918 годзе ў горадзе адбыўся нацыянальны ўздым.
Палітычнае ўладкаваньне [рэдагаваць]
Савет гораду складаецца з 17 чальцоў, якія былі абраны згодна зь мясцовымі выбарамі. Урад складаецца зь пяці чальцоў.
Адукацыя [рэдагаваць]
Пылва мае тры школы.
Крыніцы [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Пылва — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Сайт гораду
- Ўэб-камэра, разьмешчаная ў Пылве
| Гэта — накід артыкула пра Эстонію. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |