Пышна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пышна
лац. Pyšna
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Лепельскі
Сельсавет: Стайскі
Насельніцтва: 292 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2132
Паштовы індэкс: 211177
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 54°57′31″ пн. ш. 28°29′7″ у. д. / 54.95861° пн. ш. 28.48528° у. д. / 54.95861; 28.48528Каардынаты: 54°57′31″ пн. ш. 28°29′7″ у. д. / 54.95861° пн. ш. 28.48528° у. д. / 54.95861; 28.48528
Пышна на мапе Беларусі ±
Пышна
Пышна
Пышна
Пышна
Пышна
Пышна
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Пы́шна[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Ўшачы. Уваходзіць у склад Стайскага сельсавету Лепельскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 292 чалавекі. Знаходзіцца за 18 км на паўночны захад ад места і чыгуначнай станцыі Лепель, на аўтамабільнай дарозе Лепель — Докшыцы.

Пышна — даўняе мястэчка гістарычнай Полаччыны. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся сядзіба Сяляваў, помнік архітэктуры XIX ст.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сядзіба. А. Адам, 1812 г.

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Пышна ўпамінаецца ў XVIII ст. як мястэчка Полацкага ваяводзтва, уладаньне Храптовічаў.

У 1767 годзе Яўхім Храптовіч прадаў яго Фабіяну Кашчыцу. Пазьней маёнткам валодалі Сялявы.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Пышна апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Лепельскага павету Віцебскай губэрні. У пачатку 1836 году мястэчка перайшло да Шчытаў. На 1886 год у Пышне было 14 двароў, дзейнічалі царква і юдэйскі малітоўны дом, працавалі пачатковая школа, валасная ўправа, гарбарня і крама.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Пышна занялі войскі Нямецкай імпэрыі[2].

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Пышна абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 году Пышна вярнулі БССР, дзе яно стала цэнтрам сельсавету Лепельскага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі.

На 1999 год у Пышне было 136 двароў, на 2001 год — 139. 10 кастрычніка 2013 году ў зьвязку зь ліквідацыяй Пышнянскага сельсавету вёску перадалі ў склад Стайскага сельсавету[3].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1838 год — 165 чал. (71 муж. і 94 жан.), зь іх шляхты 1 муж. і 1 жан., духоўнага стану праваслаўнага 2 муж. і 2 жан., мяшчанаў-юдэяў 40 муж. і 61 жан., сялянаў зямянскіх 10 муж. і 12 жан., сялянаў скарбовых 16 муж. і 18 жан., аднадворцаў 1 муж., адстаўных салдатаў 1 муж.[4]; 1886 год — 128 чал. (228 муж. і 221 жан.); 1888 год — 157 чал.[5]
  • XX стагодзьдзе: 1999 год — 335 чал.[6]
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 355 чал.[7]; 2010 год — 292 чал.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Пышна працуюць школа, лякарня, клюб, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Могілкі юдэйскія

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Капліца рымска-каталіцкая (XIX ст.)
  • Сядзіба Сяляваў (XVIII ст.)
  • Царква Ўшэсьця Гасподняга (1841)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 285.
  2. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  3. ^ «Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области». Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 (рас.)
  4. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 415.
  5. ^ Łopaciński A. Pyszno // Słownik geograficzny... T. IX. — Warszawa, 1888. S. 331.
  6. ^ Януш І. Пышна // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 14.
  7. ^ БЭ. — Мн.: 2001 Т. 13. С. 153.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]