Пэдыкулёз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Pediculus humanus var capitis.jpg

Пэдыкулёз (вашывасць) (ад па-лацінску: pediculus/скарочана, «вош») — паразытарнае захворваньне скуры і яе дэрываты — валасоў. На чалавеку могуць паразытаваць галаўная вош (Pediculus Humanus Capitis), адзежная вош (Pediculus Humanus Corporis) і лабковая вош (Phtyrus Pubis). Адпаведна гэтаму адрозьніваюць пэдыкулёз галаўны, адзежны і лабковы. Можа таксама узнікаць зьмяшаны пэдыкулёз, калі прысутнічае інфэстацыя зьмешанага тыпу (напрыклад, адначасовая інфэстацыя галаўнымі і адзежнамі вошамі). Вошы сілкуюцца крывёю гаспадара, а яйкі (гніды) прыляпляюць да валасоў (адзежная вош адкладае яйкі ў складках адзеньня, радзей прыляпляе да валасоў на целе чалавека).