Пэкін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Пэкін
北京
Пэкін
Першыя згадкі: 473 да н. э.
Мэр: Гу Джынлонг
Плошча: 16 801 км²
Насельніцтва
• колькасьць:
• шчыльнасьць:

11 940 000
710,7
Часавы пас:
• летні час:
UTC+8
UTC+8
Тэлефонны код: +86/010
Паштовы індэкс: 100000 - 102629
Аўтамабільны код: 京A, C, E, F, H
Геаграфічныя каардынаты: 39°56′ пн. ш. 116°24′ у. д. / 39.933° пн. ш. 116.4° у. д. / 39.933; 116.4Каардынаты: 39°56′ пн. ш. 116°24′ у. д. / 39.933° пн. ш. 116.4° у. д. / 39.933; 116.4
Пэкін на мапе Кітаю
Пэкін
Пэкін
Пэкін
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
http://www.beijing.gov.cn/

Пэкі́н (па-кітайску: 北京, Бэйдзын — «паўночная сталіца») — сталіца Кітайскай Народнай Рэспублікі й адзін з самых густанаселеных гарадоў у сьвеце, з насельніцтвам у 19,6 мільёнаў чалавек па стане на 2010 год. Горад зьяўляецца палітычным, культурным і адукацыйным цэнтрам краіны[1], і домам для штаб-кватэраў большасьці найбуйнейшых дзяржаўных кітайскіх кампаніяў. Галоўнымі эканамічнымі цэнтрамі краіны, аднак, лічацца Ганконг і Шанхай. Мэгаполіс разьмешчаны ў паўночнай частцы Кітая, межуючы з правінцыяй Хэбэй на поўначы, захадзе, поўдні й невялікім участку на ўсходзе, на паўднёвым-усходзе мяжуе з праыінцыяй Цянцзынь[2]. Знаходзячыся пад непасрэдным кіраўніцтвам нацыянальнага урада, Пэкін дзеліцца на 14 гарадзкіх і прыгарадных раёнаў і двух сельскіх акругаў. Гэта буйны транспартны вузел, з мноствам чыгункавых шляхоў і аўтамабільных дарог і аўтамагістраляў, якія праходзяць праз горад, таксама маецца вялікі аэрапорт. Разам з тым, апошнім часам у Пэкіне хутка разьвіваецца прадпрымальніцкая дзейнасьць.

Пэкін зьяўляецца адным з чатырох вялікіх старажытных сталіц Кітаю. Гэта сэрца гісторыі Кітая на працягу стагодзьдзяў[3]. Горад славіцца сваімі раскошнымі палацамі, храмамі й велізарнымі каменнымі сьценамі й варотамі[4]. [9] Ягоны скарбы мастацтва й унівэрсытэты ўжо даўно зрабілі яго цэнтрам культуры й мастацтва ў Кітаі[4]. У 2008 годзе ў горадзе адбыліся 29-я Летнія Алімпійскія гульні.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва даслоўна азначае «паўночная сталіца». Сталіцы краін усходняй Азіі часта маюць у сваёй назьве слова «сталіца». Прыкладам можа быць Нанкін, былая сталіца Кітаю (даслоўна «Паўднёвая сталіца»), Токіё ў Японіі, Ханой у Віетнаме (абедзьве назвы азначаюць «Усходняя сталіца»). Таксама і Сэўл у Паўднёвай Карэі азначае «сталіца».

Назва Пэкіну зьмянялася многа разоў. Паміж 1928 і 1949 гадамі горад меў назву Пэйпінг, што азначала Паўночны Пакой. Янджынг — гэта неафіцыйная назва гораду, якая ўжывалася пад час кіраваньня дынастыі Джоў. У наш час гэту назву мае мясцовае піва. Марка Пола ў сваіх кнігах называў Пэкін Камбалук.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Музэй Чжоўкоўдзянь

Гісторыя гораду вельмі доўгая і пачынаецца ў 1 тысячагодзьдзі да н. э., калі была сталіцай краіны Ян. З часоў дынастый Танг і Сонг горад перажыў заняпад, нават падзялілася на некалькі невялічкіх гарадкоў. У Х—ХІІ стагодзьдзях Пэкін быў сталіцай дынастыі Кітанаў пад назвай Нанджынг. Пазьней быў адным з трох сталіц Дзудзэнаў пад назвай Жонгду.

Войска манголаў у 1215 годзе зьнішчыла горад. У 1267 годзе ўнук Чынгіз-Хана, Хубілай адбудаваў горад, які стаў сталіцай яго імпэрыі. Даў яму назву Даду, што азначала «Вялікая Сталіца». Хубілай пажадаў разьмясьціць сваю сталіцу ў Пэкіне, а не ў сярэднім Кітаі таму што горад быў буйным гандлёвым цэнтрам. Таксама Хубілай жадаў, каб яго імпэрыя нагадвала Кітай. Гэта быў пачатак сучаснай ролі гораду. Марка Пола пад час сваіх падарожжаў назваў горад Камбалук. Даду быў разьмешчаны ў сучаснай паўднёвай частцы гораду, дзе да нашых дзён захаваліся фрагмэнты мураў і веж.

У 1403 годзе імпэратар з дынастыі Мін, Жу Дзі (які атрымаў трон пасьля грамадзянскай вайны і сьмерці былога імпэратара) зьмяніў назву горада на Бэйджынг. Крыху пазьней быў пабудаваны Забаронены Палац1406 да 1420), дзе была пабудавана, акрамя астатняга, Сьвятыня неба1420 годзе). Плошча Цяньаньмынь, якая набыла вядомасьць у часы камуністычнага Кітаю, была пабудавана таксама ў гэты час. Але некалькі разоў плошча была зьнішчана. Сучасны выгляд плошча атрымала ў 1651 годзе. У 1927 годзе, калі ўрад Кітаю перанёс сваю сталіцу ў Нанкін, горад страціў сваё значэньне. У 1928 годзе назва гораду зьмянілася ў Бэйпінг.

Пад час Кітайска-японскай вайны горад (з 29 ліпеня 1937 году) быў акупаваны Японіяй. Пад час гэтай акупацыі горад зноў меў назву Бэйджынг і быў сталіцай марыянэтачнай краіны створанай Японіяй. 15 жніўня 1945 году японцы пакінулі горад, а назва зноў была зьмененая на Бэйпінг. Пад час Кітайскай грамадзянскай вайны 31 студзеня 1949 году горад быў захоплены камуністамі. 1 кастрычніка гэтага ж году, на плошчы Цяньаньмынь, Мао Цзэдун, абвясьціў узьнікненьне Кітайскай Народнай Рэспублікі. Празь некалькі дзён назва Бэйпінг была зноў зьменена на Бэйджынг.

У гэты ж час горад быў павялічаны за кошт далучэньня навакольных вёсак і невялікіх гарадоў. Пад час эканамічных рэформ Дэн Сяо Пінга плошча Пэкіну была павялічаная яшчэ больш. Духоўным цэнтрам краіны стала плошча Цяньаньмэнь. На гэтай плошчы ў 1989 годзе адбыліся студэнцкія супрацькамуністычныя пратэсты. Дэманстранты патрабавалі дэмакратызацыі жыцьця. 4 чэрвеня войскі крывава разагналі дэманстрацыю. Разам з разьвіцьцём сучаснага гораду пачалі ўзьнікаць вялікія праблемы. Вялікая гаматнасьць насельніцтва, недасканалыя камунікацыі, забруджваньне паветра, выклікаюць незадаволенасьць жыхароў. Нягледзячы на гэта ў горад зьяжджаюцца людзі з усяго Кітаю. У 2008 годзе ў Пэкіне прайшлі Летнія Алімпійскія гульні.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узгоркі дамінуюць у паўночнай, паўночна-заходняй і заходняй частцы канглямэрацыі. Паўночна-заходняя частка ляжыць каля падножжа гор Юнду; заходняя частка мэтраполіі належыць да горнага ланцуга Ксішан. У гэтых гарах на мяжы з правінцыяй Хопэй, знаходзіцца самая высокая кропка Пэкіну — гара Донглінг (2303 м). Самымі вялікімі рэкамі, якія працякаюць праз Пэкін, зьяўляюцца Ёнгдзінг і Кхаобаі, зьяўляючыся прытокамі ракі Хаібэ. У горадзе канчаецца і Кітайскі Вялікі канал (злучае сталіцу з горадам Ханджоў) і Вялікі Паўночны канал. На рацэ Кхаобаі пабудавана вадасховішча Мыін, якое зьяўляецца галоўнай крыніцай пітной вады для Пэкіна.

Клімат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клімат у горадзе — кантынэнтальны. Характарызуецца вільготным і цёплым летам (з мусоннымі вятрамі), і сухой і ветранай зімой (сыбірскае паветра). Сярэдняя тэмпэратура студзеня ад −7 да −4 °C, а ліпеня ад 25 да 26 °C. Гадавыя ападкі складаюць 600 мм, з якіх 75% выпадае летам.

Жыхары Пэкіну пакутуюць з-за забруджваньня паветра, якое ўзьнікае ў выніку вялікай канцэнтрацыі прамысловасьці і дарожнага руху. Горад таксама пакутуе з-за пяску, які навяваецца вятрамі з поўначы і паўночнага захаду, дзе знаходзяцца пустэльні. У апошні час распачалася дзейнасьць па абмежаваньні забруджваньня.

Nuvola apps kweather.svg Кліматычныя зьвесткі для Пэкіну Weather-rain-thunderstorm.svg
Паказьнік Сту Лют Сак Кра Тра Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сьн Год
Сярэдні максымум t, °C 1,8 5,0 11,6 20,3 26,0 30,2 30,9 29,7 25,8 19,1 10,1 3,7 17,9
Сярэдні мінімум t, °C −8,4 −5,6 0,4 7,9 13,6 18,8 22,0 20,8 14,8 7,9 0,0 −5,8 7,2
Норма ападкаў, мм 2,7 4,9 8,3 21,2 34,2 78,1 185,2 159,7 45,5 21,8 7,4 2,8 571,8
Вільготнасьць, % 44 44 46 46 53 61 75 77 68 61 57 49 56,8
Крыніца: China Meteorological Administration

Адміністрацыйны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Горад дзеліцца на 18 адміністрацыйных акругаў. Акругі дзеляцца на 273 гарадзкія акругі: 119 гарадоў, 24 гарадзкія абшары, 5 этнічных абшараў і 125 субакруг.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пэкінская фінансавая вуліца

Пэкін уваходзіць у лік найбольш разьвітых гарадоў у Кітаі, з улікам прамысловасьці, якая складе 73,2% ад СУП гораду. Пэкін зьяўляецца домам для 26 з 500 бунейшых кампаніяў сьвету, займаючы паводле этага паказчыка трэцяе месца ў сьвеце пасьля Токіё й Парыжа[5], акрамя таго, тут месьцяцца звыш за 100 найбуйнейшых кампаніяў у Кітаі[6]. Фінансавы сэктар зьяўляецца адным з найбольш важных галінаў прамысловасьці гораду[7]. Да канца 2007 году было зарэгістравана 751 фінансавых арганізацыяў у Пэкіне, якія атрымалі прыбытак у 128,6 млн юаняў, 11,6% ад агульнага аб’ёму фінансавых даходаў прамысловасьці ўсёй краіны. Гэта таксама складае 13,8% ад СУП Пэкіна, гэта самы высокі адсотак любога кітайскага горада[8].

У 2010 годзе ў Пэкіне намінальны СУП дасягнуў 1,37 трыльёнаў юаняў. Ягоны СУП на душу насельніцтва склаў 78,194 юаняў. У 2009 годзе ў Пэкіне намінальнага СУП склаў 11,9 трылльёнаў юаняў ($174 млрд.), паказаўшы рост на 10,1% у параўнаньні з папярэднім годам. Пэкінскі сэктар нерухомасьці й рынак аўтамабіляў хутка расцтуць у апошнія гады. У 2005 годзе ў агульнай складанасці 28 млн м² жыльля было прададзена, у агульнай складанасьці на 175,88 млн юаняў. Агульная колькасьць аўтамабіляў, зарэгістраваных у Пэкіне ў 2004 годзе складала 2,146 млн. штук, зь якіх 1,54 млн былі прыватнымі, гэта штогадовы прырост на 18,7%[9].

Пэкінскі цэнтральны бізнэсовы раён (CBD) зьяўляецца домам для розных карпаратыўных рэгіянальных штаб-кватэраў, гандлёвых участкаў, і месцам элітнага жыльля. Пэкінская фінансавая вуліца зьяўляецца традыцыйным фінансавым цэнтрам. Раёны Вангфуджын і Сідан зьяўляюцца асноўнымі гандлёвымі раёнамі. Жунгванцун, які атрымаў назву «кітайскай сыліконавай даліны», працягвае заставацца галоўным цэнтрам у галіне электронікі й кампутарнай прамысловасьці, а таксама месцам фармацэўтычных дасьледаваньняў. Між тым, раён Іжван, разьмешчаны да паўднёвы-ўсход ад гарадзкой мясцовасьці, становіцца новым цэнтрам у галіне фармацэўтыкі, інфармацыйных тэхналёгій, матэрыялаў і тэхнікі[10]. Шышыншан, на заходняй ўскраіне горада, зьяўляецца адным з буйных прамысловых раёнаў[11].

Сельская гаспадарка вядзецца за межамі гарадзкой тэрыторыі, з вырошчваньнем пшаніцы й кукурузы, як асноўных сельскагаспадарчых культур[12]. Гародніну таксама вырошчваюць бліжэй да гарадзкой тэрыторыі для забесьпячэньня горада. Пэкін становіцца ўсё больш вядомым сваімі інавацыйнымі прадпрымальнікамі й высокімі тэмпамі росту пачатковых кампаніяў. Гэта абапіраецца на вялікую супольнасьць кітайскіх і замежных вэнчурных кампаній. Нягледзячы на тое, што Шанхай разглядаецца як эканамічны цэнтар Кітая, гэта, як правіла, зьвязана з разьмяшчэньнем у ім шматлікіх буйных карпарацыяў, а не за тое, што гэта цэнтар для прадпрымальніцтва.

Менш законныя прадпрыемствы таксама існуюць у горадзе. Пэкін вядомы як цэнтр пірацкай прадукцыі, падробленыя рэчы з апошняга дызайнэрскага адзеньня ці DVD-дыскаў можна знайсьці на рынках па ўсім горадзе. Яны часьцяком прадаюцца замежным наведвальнікам[13]. Разьвіцьцё Пэкіна працягваецца хуткімі тэмпамі, і ягонае пашырэньне стварыла мноства праблемаў для горада. Пэкін славіцца сваім смогам, а таксама частымі праграмамі энэргазьбераганьня заснаваныя ўрадам. Дзеля памяншэньня забруджваньня паветра, шэраг буйных галін прамысловасьці здолелі скараціць выкіды або пакінулі горад. Жыхары й турысты часта скардзяцца на якасьць вады й кошт асноўных паслугаў, як то электрычнасьць і прыродны газ.

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Катэдральны сабор Ванфуцзын

Насельніцтва ўсёй адміністрацыйнай тэрыторыі Пэкіна, вызначанаецца як агульная колькасьць людзей, якія пражываюць на ёй больш за 6 месяцаў у годзе, па стане на 31 сьнежня 2009 году гэтая лічба склала 19,720,000 чалавек. Зь іх 12,460,000 былі ўладальнікамі пэкінскай прапіскі, астатнія пражывалі па часавых дазволах[14]. Акрамя таго, у Пэкіне жыве й працуе звыш 10 млн працоўных мігрантаў, галоўным чынам, зь сельскіх раёнаў, званых міньгунамі (кіт. 民工 — літаральна «працоўныя зь сялянаў»), якія жывуць у горадзе незаконна, з-за чаго іх таксама называюць хэйжэнь (кіт. 黑人 — літаральна «чорныя людзі»). Гэта самая неабароненая й дыскрымінаваная частка грамадзтва, адначасова крыніца таннай працоўнай сілы й злачыннасьці[15]. Насельніцтва ўласна гарадзкой зоны складае каля 7,5 млн чалавек.

Сярод пэкінцаў 95% складаюць ханьцы, то бок этнічныя кітайцы. Асноўныя нацыянальныя меншасьці складаюць маньчжуры, хуэйцы, манголы й іншыя. У Пэкіне таксама месьціцца Тыбэцкая сярэдняя школа другой ступені для тыбэцкіх дзяцей. У горадзе пражывае значная колькасьць замежнікаў, галоўным чынам бізнэсоўцаў, прадстаўнікоў замежных кампаніяў і студэнты. Большасць іншаземцаў селіцца ў густанаселеных паўночных, паўночна-ўсходніх і ўсходніх раёнах горада. У апошнія гады назіраецца вялікі прыток грамадзянаў Паўднёвай Карэі, якія ўжо складаюць самую вялікую замежную дыяспару ў Кітаі. Большасць карэйцаў пражывае ў раёнах Ванцзын і Ўдаокоў.

Гарады-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ «Beijing». The Columbia Encyclopedia (6th ed.). 2008.
  2. ^ «Basic Information». Beijing Municipal Bureau of Statistics.
  3. ^ «Peking (Beijing)». Encyclopædia Britannica. 25 (15th edition, Macropædia ed.). p. 468.
  4. ^ а б «Beijing». World Book Encyclopedia. 2008.
  5. ^ «Global 500 2009: Cities». Fortune.
  6. ^ «Beijing @ The China Perspective». Thechinaperspective.com.
  7. ^ «Beijing’s Bankosphere». bankosphere.com.
  8. ^ «北京市金融业发展新闻发布会». zhengwu.beijing.gov.cn.
  9. ^ «Urban Construction». Beijing Municipal Bureau of Statistics.
  10. ^ «Statistical Communique on the 2003 National Economic and Social Development of the City of Beijing». Beijing Municipal Bureau of Statistics
  11. ^ «ShiJingShan». Beijing Economic Information Center.
  12. ^ «Beijing». People's Daily
  13. ^ «Pirates weave tangled web on 'Spidey'». The Hollywood Reporter. Reuters.
  14. ^ «Власти Пекина намерены сдерживать чрезмерный рост численности населения города». Xinhua News Agency.
  15. ^ Флэш-фільм «The Hotel Between Heaven and Hell». commonlanguageproject.net

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Пэкінсховішча мультымэдыйных матэрыялаў