Пэлямэдузавыя
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Пэлямэдузавыя | |
Афрыканская пэлямэдуза (Pelomedusa subrufa) |
|
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы |
| Тып | Хордавыя |
| Кляса | Паўзуны |
| Атрад | Чарапахі |
| Падатрад | Бакашыйныя чарапахі |
| Сямейства | Пэлямэдузавыя |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Pelomedusidae | |
Пэлямэдузавыя, пэлямэдузы (Pelomedusidae) — сямейства паўзуноў падатрада бакашыйных чарапах.
Вядома 5 родаў, 19 відаў. Пашыраны ў Паўднёвай Амэрыцы, Афрыцы, в-ве Мадагаскар. Жывуць у прэсных вадаёмах. Найбольш вядомая і буйная — арау, або тартаруга (Podocnemys expansa) з тропікаў Паўднёвай Амэрыкі.
Даўжыня панцыра ў самак да 80 см, маса цела да 50 кг; самцы драбнейшыя. Шыя карогкая, можа з галавой хавацца збоку пад панцырам, У брушным шчыце 11 касцявых пласьцінак.
Кормяцца дробнай рыбай, земнаводнымі, пладамі.
Адкладваюць больш за 100 яец.
Аб'ект промыслу.
| Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |