Пэмба (востраў)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мапа вострава Пэмба

Пэмба (Pemba) — каралавы востраў ва Ўсходняй Афрыцы, паміж 4°50' і 5°30' паўднёвай шыраты, у 50 км на поўнач ад Занзыбара. Адлучаецца ад мацерыка пралівам Пэмба. Належыць Танзаніі, куды ўвайшла ў 1964 годзе разам з Занзыбарам. Даўжыня 75 км, шырыня 10 км, плошча 984 км². Вышыня да 99 м.

Клімат экватарыяльна-мусонны. Ападкаў да 1000 мм у год. Урадлівая глеба вострава спрыяе разьвіцьцю сельскай гаспадаркі (галоўным чынам, рыс і бабовыя). На востраве расьце не меней трох мільёнаў гваздычных дрэў. Таксама выгадоўваюцца мангавыя дрэвы і какосавыя пальмы.

Насельніцтва 265 тыс. чалавек (1988). Сярод насельніцтвы моцныя традыцыйныя вераваньні (знахарства, анімізм). Асноўны горад — Чакэ-Чакэ. Разьвіты падводны турызм. Руіны сярэднявечных пабудоў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пэмба (востраў)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў