Пэнлоп

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Пэнлоп (дзонг-кэ དཔོན་སློབ་, Вайлі dpon slob, лац. Penlop) - тытул удзельнага кіраўніка Бутана, адпавядае князю ці губернатару. Да аб'яднаньня дзяржавы пры першым каралі дынастыі Вангчукаў Уг'ен Вангчук пэнлопы кантралявалі асобныя часткі краіны. Сам Уг'ен Вангчук насіў тытул Тонгса-пэнлопа (кіраўнік вобласьці Тонгса), другім па значэньні быў Пара-пэнлоп. Пара-пэнлопы сталі займаць высокія пасады ва ўрадзе, нярэдка ў рангу прэм'ер-міністраў.