Пэньняроль Мантэвідэо

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Пэньняроль Монтэвідэо»)
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сьцяг Уругваю Пэньняроль
CA Penarol.png
Поўная назва Club Atlético Peñarol
Мянушкі Маніас, Аўрынэграс, Карбонэрас, Мірасолес
Заснаваны 28 верасьня 1891
Горад Монтэвідэо, Уругвай
Стадыён Хосе Пэдра Дыміані, Монтэвідэо
Умяшчальнасьць: 12 000
Прэзыдэнт Хуан Пэдра Дыміані
Галоўны трэнэр Хорхе Фоссаты
Чэмпіянат Прэм’ер Дывізіён
 · 2012/2013 1-е месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры

Пэньняроль (па-гішпанску: Club Atlético Peñarol) ― уругвайскі футбольны клюб з гораду Монтэвідэо, гуляе ў Прэм’ер Дывізіёне. Адзін з самых тытуляваных футбольных клюбаў краіны. Клюб быў закладзены 28 верасьня 1891 году ангельскімі інжынэрамі пад назовам «Цэнтральны уругвайскі чыгункавы крыкетны клюб» (па-ангельску: Central Uruguay Railway Cricket Club). Але зь цягам часу назоў клюба зьмяніўся й стаў называцца як і раён, дзе клюб базаваўся ― «Пэньняроль», у гонар італьянцкага фэрмэра Пэдра Піньнярола, які меў тут фазэнду[1]. Колерамі клюба былі абраны жоўты й чорны, як традыцыйныя для ангельскіх клюбаў, што маюць дачыненьне да чыгункі[2].

«Пэньняроль» на дадзены момант зьяўляецца рэкардсмэнам па колькасьці перамогаў у нацыянальным чэмпіянаце — 48, зь іх 37 былі набыты ў прафэсійную эпоху. Асацыяцыя футбола Ўругваю (АФУ) не прызнае тытул клюба, які ён набыў у 1924 годзе ў рамках спаборніцтва, якое было арганізавана апазыцыйнай да АФУ Фэдэрацыяй Уругвайскага Футбола (ФУФ). Акрамя таго, АФУ не разглядае чэмпіянат 1926 году, як поўнасьцю афіцыйны. Такім чынам, з пункту гледжаньня АФУ ў «Пэньняроля» толькі 47 тытулаў, а з пункту гледжаньня самаго клюба і клюбаў-удзельнікаў тых спаборніцтваў — 47.

Галоўным ворагам і антаганістам да клюба на працягу ўсёй гісторыі разьвіцьця ўругвайскага футбола зьяўляецца «Насіёналь». Гэты клюб не прызнае «Пэньняроль» у якасьці спадкаемцы чыгункавага клюба й сьцьвяржае, што тытулаў у клюба 42, а не 49.

На міжнароднай арэне «Пэньняроль», несумнеўна, зьяўляецца лепшым уругвайскім клюбам. Толькі аргентынскія «Індэпэнд’ентэ» й «Бока Хуніёрс» маюць больш перамогаў у Кубку Лібэртадорэс, чым уругвайскі клюб. Тройчы «Пэньняроль» перамагаў у неіснуючым на сёньня Міжкантынэнтальным кубку, прычым жоўта-чорныя першымі дамагліся гэтага паказчыка. Пазьней зь імі параўналіся яшчэ чатыры клюбы — аргентынскі «Бока Хуніёрс», уругвайскі «Насіёналь», італьянскі «Мілан» і гішпанскі «Рэал Мадрыд».

Чатырнаццаць гульцоў «Пэньняроля» станавіліся ў складзе зборнай Уругваю чэмпіёнамі сьвету. Аснову «Сэлестэ», якая перамагла на мундыялі ў 1950 годзе, складалі гульцы «Пэньняроля».

Шмат год «Пэньняроль» утрымліваў першы радок у рэйтынгу КАМНЭБОЛа, і толькі ў 2007 годзе саступіў гэтую пазыцыю «Боке Хуніёрс». У верасьні 2009 году IFFHS аб’явіла пра тое, што яна прызнала «Пэньняроль» лепшым клюбам XX стагодзьдзя ў Паўднёвай Амэрыцы. «Пэньняроль» з 531 балам апярэдзіў «Індэпэнд’ентэ» (426,5) й «Насіёналь» (414), але па агульным ліку саступіў гішпанскаму «Рэалу» (563,5)[3][4].

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Чэмпіён Уругваю: 47
    • 1900, 1901, 1905, 1907, 1911, 1918, 1921, 1929, 1932,
    • 1935, 1936, 1937, 1938, 1944, 1945, 1949, 1951, 1953
    • 1954, 1958, 1959, 1960, 1961, 1962, 1964, 1965, 1967, 1968
    • 1973, 1974, 1975, 1978, 1979, 1981, 1982, 1985, 1986, 1993
    • 1994, 1995, 1996, 1997, 1999, 2003, 2009/10, 2012/13
  • Пераможцы Лігільлі: 12
    • 1974, 1975, 1977, 1978, 1980, 1984, 1985, 1986, 1988, 1994, 1997, 2004

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Уругваю Бр Леандра Хельпі 1991
2 Сьцяг Уругваю Аб Хуан Альвэс
3 Сьцяг Уругваю Аб Нікаляс Рагуса
4 Сьцяг Уругваю Аб Алехандра Гансалес 1988
5 Сьцяг Уругваю ПА Марсэль Новік
7 Сьцяг Уругваю ПА Карляс Гросмюлер 1983
8 Сьцяг Уругваю Нап Антоніё Пачэка 1976
9 Сьцяг Уругваю Нап Радрыга Пастарыні
10 Сьцяг Уругваю ПА Ігнасьё Нікаліні
11 Сьцяг Уругваю Нап Фабіян Эстаянаф 1982
12 Сьцяг Уругваю Бр Фабіян Карыны 1979
13 Сьцяг Уругваю Аб Даміян Макалюса
14 Сьцяг Уругваю ПА Джым Варэла
15 Сьцяг Парагваю ПА Аўрэліяна Торэс 1982
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
16 Сьцяг Уругваю ПА Хорхе Самбрана
17 Сьцяг Уругваю Нап Марсэлё Салаета 1978
18 Сьцяг Уругваю Нап Алехандра Сылес
19 Сьцяг Уругваю Нап Хуан Мануэль Алівэйра 1981
20 Сьцяг Уругваю ПА Сэбастыян Крыстафора
21 Сьцяг Уругваю ПА Сэбастыян Васкес
22 Сьцяг Уругваю Аб Дарыё Раддрыгес 1974
23 Сьцяг Уругваю Аб Карляс Вальдэс 1983
24 Сьцяг Уругваю Нап Сэбастыян Гальлегас 1992
25 Сьцяг Аргентыны Бр Энрыке Балёньня 1982
33 Сьцяг Аргентыны Нап Нікаляс Рамірэс 1988
Сьцяг Уругваю ПА Нікаляс Амодыё 1983
Сьцяг Уругваю Нап Сант’яга Сыльва
Сьцяг Уругваю Нап Хонатан Раміс 1989

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Пэньняроль Мантэвідэосховішча мультымэдыйных матэрыялаў