Пэрвэз Мушараф
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Пэрвэз Мушараф (нар. 11 жніўня 1943) — вайсковы, палітычны і дзяржаўны дзяяч Пакістана. Генэрал, былы прэзыдэнт Пакістану, прыйшоў да ўлады ў 1999 годзе ў выніку бяскроўнага дзяржаўнага перавароту.
Біяграфія [рэдагаваць]
Мушараф нарадзіўся ў Дэлі, у сям'і клерка міністэрства замежных справаў і быў другім з трох сыноў. У 1947 годзе разам зь сям'ёй пераехаў у Карачы ў Пакістан. У маленстве жыў у Турэччыне, паколькі яго бацька служыў там дыпляматам. У Пакістане ён вучыўся ў хрысьціянскіх школах, а затым атрымаў ваенную адукацыю ў Ваеннай Акадэміі.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Пэрвэз Мушараф — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў