Пэрлаўка тоўстая

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Пэрлаўка тоўстая
Unio crassus.jpg
Клясыфікацыя
Царства Жывёлы
Тып Малюскі
Кляса Двухстворкавыя
Атрад Пэрлаўкападобныя
Сямейства Бяззубкі
Род Пэрлаўкі
Від Пэрлаўка тоўстая
Бінамінальная намэнклятура
Unio crassus

Пэ́рлаўка тоўстая (Unio crassus) — від двухстворкавых малюскаў з рода пэрлавак сямейства бяззубак.

Мае кароткую выпуклую ракавіну яйцападобнай формы. Яе паверхня гладкая, на ёй можна назіраць тонкія лініі прыросту. Даўжыня ракавіны можа складаць 44-72 мм, вышыня — 25-36 мм, шырыня — 19-27 мм.

Сустракаецца па ўсёй Эўропе (за выключэньнем яе поўначы і паўночна-ўсходняй часткі) у рэках і азёрах. На Беларусі жыве ў Бярэзіне, азёрах Мястра і Баторына.

Жыве малюск у чыстых рэках з празрыстай праточнай вадой на пясчаных, пясчана-ілістым або галечным грунце. Зрэдку можа сустракацца ў азёрах і сажалках.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]