Пэрыгё
| Пэрыгё | |||||
| Périgueux | |||||
|
|||||
| Рэгіён: | Аквітанія | ||||
| Дэпартамэнт: | Дардонь | ||||
| Плошча: | 9,82 км² | ||||
| Насельніцтва: | 29 573 (2010) | ||||
| Часавы пас: • летні час: |
UTC+1 UTC+2 |
||||
| Паштовы індэкс: | 24000 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 45°11′00″ пн. ш. 0°43′00″ у. д. / 45.183333° пн. ш. 0.716667° у. д.Каардынаты: 45°11′00″ пн. ш. 0°43′00″ у. д. / 45.183333° пн. ш. 0.716667° у. д. | ||||
|
Пэрыгё на мапе Францыі
Пэрыгё
|
|||||
| http://www.ville-perigueux.fr | |||||
Пэрыгё (па-француску: Périgueux, па-аксытанску: Periguers) — горад ў Францыі, разьмешчаны ў дэпартамэнце Дардонь рэгіёна Аквітанія на правым беразе суднаходнай ракі Іль. Насельніцтва складае 29 573 чалавек, паводле зьвестак 2010 году.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Да прыходу рымлянаў на месцы Пэрыгё было паселішча кельцкага племені пэтракорыяў; рымляне далі яму назву Вэсуна (лац. Vesuna). Пасьля спусташэньня варварамі паселішча моцна скарацілася ў памерах і стала называцца Цывіт Пэтракорыюм (лац. Civitas Petrocorium, у перакладзе «горад пэтракорыяў») — адсюль паходзіць назва сучаснага горада.
Першым мясцовым біскупам быў сьв. Фронт, чые мошчы былі зьмешчаныя ў абацтве Пуі–Сэн Фрон на ўсход ад старога горада. Гэтае абацтва стала ў Сярэднявеччы другім цэнтрам горада й супернічалі зь першым да 1251 году, калі яны былі юрыдычна аб’яднаны. Пэрыгё быў спустошаны ангельцамі падчас Стогадовай вайны й гугенотамі падчас рэлігійных войнаў XVI стагодзьдзя.
Выбітнасьці [рэдагаваць]
Галоўная славутасьць Пэрыгё — знакаміты сабор Сэн-Фрон, які рэзка вылучаецца сярод францускіх сярэднявечных храмаў сваёй пяцікупальнай архітэктурай ў бізантыйскім стылі.
Вядомыя ўраджэнцы [рэдагаваць]
- П’ер Аляксандар дэ Лямот — францускі пісьменьнік
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Пэрыгё — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |