Пэр-Ляшэз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Погляд уніз на Пэр-Ляшэз.

Могілкі Пэр-Ляшэз (па-француску: Cimetière du Père-Lachaise; афіцыйна, cimetière de l'Est, «Усходнія могілкі») наявялікшыя могілкі ў Парыжы, Францыя на (48 гэктар, 118.6 акрох),[1] на ўскрайках гораду ёсьць большыя па памерах могілкі.

Пэр-Ляшэз уваходзіць у стос найбольш вядомых у сьвеце могілак. Іх штогод наведваюць некалькі сотняў тысячаў людзей, якіх прывабліваюць магілы выбітных асобаў, што там пахаваныя.

Могілкі месьцяцца ля бульвару дэ Мэнільмантан. Станцыя мэтро Філіп Аўгустэ на лініі 2 знаходзіцца каля галоўнага ўваходу, у той час калі Пэр-Лашэз, на лініі 3, знаходзіцца за 500 мэтраў ад уваходу.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Складаны малюнак, які месьціць часткі (справа), магілы Пітэра Абэляра

Могілкі бяруць сваю назву ад Франсуа дэ ля Шэз (1624-1709), споведніка Люі XIV. Зямля на ўзгорку, зь якога кароль падчас Фронды, назіраў за сутычкай Кона і Турэнам, была выкупленая горадам у 1804 годзе, абмежаваная Аляксандрам-Тэадорам Браніярам, і пазьней павялічана.

Калюмбарый месьціць рэшткі пахаваных

Манумэнт у гонар Францускіх Брыгаднікаў.

Могілкі былі адчынены Напалеонам I у 1804. Могілкі былі забаронены ў межах Парыжу ў 1786, пасьля зачыненьня Могілкаў нявіных на ўскрайку рынку Ля Хале з нагоды мажлівае пагрозы здароў’ю (аналягічная пагроза здароў’ю прывяла да стварэньня славутых парыскіх катакомбаў на поўдні гораду). Стос новых могілак, зьмешчаных па-за межамі сталіцы, замянілі парыскія: Монтмартэ на поўначы, Пэр-Ляшэз на ўсходзе, і могілкі Монтпарнасэ на поўдні. У сэрцы гораду, у цені Эйфэлевай вежы месьцяцца могілкі Пасі.

Падчас адкрыцьця могілак адалёнасьць іх ад гораду не спрыяла масаваму на ім пахаваньню. Але праз пэўны час адміністрацыя вырашыла выпрацаваць новую стратэгію, і зь вялікай помпай зладзіла перанос рэшткаў Ляфантэна і Мальера ў 1804 годзе. Другі спэктакль быў зладжаны ў 1817 і тычыўся пераносу рэшткаў П’ера Абэляра і Элаізы.

Падобная стратэгія прынесла свой плён, і колькасьць жадаючых быць пахаваным у кампаніі знакамітасьцяў хутка павялічывалася. Запісы сьведчаць пра тое, што за колькі год колькасьць сталых абітальнікаў павялічылася з пары тузінаў да 33 000. На сучасны момант на могілках пахавана больш за 1 000 000 целаў, ня ўлічваючы тых, хто запрасіў крэмацыю.

Цікавае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2008 годзе на могілках актывістамі суполкі «Беларуская нацыянальная памяць» было знойдзена месца пахаваньня прэзыдэнта БНР Міколы Абрамчыка [2]

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зноскі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Пэр-Ляшэзсховішча мультымэдыйных матэрыялаў