Пэтах-Тыква
| Пэтах-Тыква | |||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1878 | ||||
| Горад з: | 1939 | ||||
| Акруга: | Тэль-Авіўская акруга | ||||
| Мэр: | Іцхак Охаён | ||||
| Плошча: | 39 км² | ||||
| Насельніцтва: | 182 800 (2003) | ||||
| Часавы пас: | UTC+2 | ||||
| Тэлефонны код: | +972 3 | ||||
| Паштовы індэкс: | 49ХХХ | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 32°05′19.78″ пн. ш. 34°53′10.8″ у. д. / 32.0888278° пн. ш. 34.886333° у. д.Каардынаты: 32°05′19.78″ пн. ш. 34°53′10.8″ у. д. / 32.0888278° пн. ш. 34.886333° у. д. | ||||
|
Пэтах-Тыква на мапе Ізраілю
Пэтах-Тыква
|
|||||
Пэтах-Тыква (на іўрыце: פֶּתַח תִּקְוָה) — горад у даліне Шарон, каля 10 км да ўсходу ад Тэль-Авіва. Плошча — 38 км², насельніцтва — 182 800 чалавек (2003).
Назва[рэдагаваць]
Назва селішча — «Брама надзеі» ў перакладзе з іўрыта — узята з кнігі прарока Хашэа (2:17). Заснаваны ў 1878 г. як сельскагаспадарчае селішча групай рэлігійных габрэяў зь Ерусаліму. Іх першапачатковая спроба заснаваць падобнае селішча поруч Ерыхону не атрымалася з-за перашкод, якія сваралі турэцкія ўлады. Тады яны купілі ва ўладальніка-грэка ўчастак у 340 га ў вытокаў рэкі Яркон, у забалочанай мясцовасьці, блізу арабскай вёскі Мулабіс, паклаўшы такім чынам пачатак першаму габрэйскаму сельскагаспадарчаму селішчу ў новы час. Пазьней яго сталі вобразна зваць «Эм ха-Мошавот» (на іўрыце: אם המושבות — «маці мошавоў»).
Гісторыя[рэдагаваць]
Заснавальнікі Пэтах-Тыквы, сярод якіх былі І. Саламон, І. Штампфэр, І. Рааб і Д. Гутман (1827—1894), здолелі прыцягнуць новых пасяленцаў, аднак неўзабаве пачаліся складанасьці, вылілася эпідэмія малярыі, першы ўраджай быў нізкім. У 1882 г., калі ў Пэтах-Тыкве налічвалася 10 хат і 66 жыхароў, малярыя вымусіла пасяленцаў перасяліцца ў вёску Яхудыя (цяпер Ехуд), хоць свае землі яны працягвалі апрацоўваць. У 1883 г. чальцы руха Білу заклалі селішча на ўчастку некалькі далей ад берага Яркону. Да іх далучыліся чальцы Ховэвэй Цыён зь Беластоку.
Новыя пасяленцы сапхнуліся з тымі жа цяжкасьцямі, што і ранейшыя, — адсутнасьць сельскагаспадарчага досьведу, малярыя, варожасьць турэцкай адміністрацыі, напады арабскіх суседзяў. Дзякуючы дапамогі барона Э. дэ Ротшыльда былі асушаныя балоты. Кіраваньне мошавам перайшло ад мясцовай рады да адміністрацыі барона. З цягам часу паміж жыхарамі і адміністрацыяй паўстала напружанасьць; у 1900 г. Ротшыльд перадаў селішча Габрэйскаму калянізацыйнаму грамадству. Напады арабаў вымусілі пасяленцаў стварыць атрад самаабароны (першы ў краіне), на чале якога ўстаў А. Шапіра.
У 1891 г. у Пэтах-Тыкве налічалася 464 жыхары, а ў 1900 г. — 818. Мошаў ператварыўся ў цэнтар фармаваньня ізраільскага працоўнага руху; тут у 1905 г. былі закладзеныя асновы будучых партый Ха-По‘эл ха-ца‘ір (на іўрыце: הפועל הצעיר) і Ахдут ха-‘авода (Тнуа ле-ахдут ха-‘авода). Пасьля 1-й сусьветнай вайны ў мошаве пасялілася шмат новых рэпатрыянтаў. У траўні 1921 г. жыхары Пэтах-Тыквы адбілі напад арабскай банды, але чацьвёра зь іх былі забітыя. У 1930-х гг. тут знаходзілася штаб-кватэра Хаганы. У 1930 г. у Пэтах-Тыкве пражывала 8,8 тыс. чалавек, а ў 1938 г. — 20 тыс.; у 1939 г. Пэтах-Тыква атрымала статут горада. Тады жа пачалося хуткае развіцьцё прамысловасьці, у першую чаргу — прадпрыемстваў па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі.
У гэты час горад хутка рос, у яго ўліліся некалькі суседніх селішчаў (Махане-Йехуда, Эйн-Ганім, Кфар-Ганім, Кфар-Аўраам і іншыя). Пасьля 1948 г. рост горада яшчэ больш паскорыўся (45 тысяч жыхароў у 1953 г., 54 тыс. у 1961 г., 83,2 тыс. у 1970 г.), былі створаныя новыя прадпрыемствы (мэталаапрацоўчыя, хімічныя, тэкстыльныя, харчовыя і іншыя). У горадзе дзейнічае мэдыцынскі цэнтар «Бэйлінсан» — адзін з найбуйнейшых у краіне. Ёсьць мэмарыяльны цэнтар «Яд ла-банім», прысьвечаны памяці ўсіх загінулых пры абароне Дзяржавы Ізраіль. У цяперашні час мэрам Пэтах-Тыквы зьяўляецца Іцхак Охаён.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
Пэтах-Тыква — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Цэнтральная акруга | ||
| Гарады | Ход-Хашарон | Кэфар-Сава | Лод | Модыін-Маккабім-Рэут | Нэс Цыёна | Нэтанья | Пэтах-Тыква | Калансуа | Раанана | Рамле | Рэхавот | Рышон-ле-Цыён | Рош ха-Аін | Тайбэ | Тыра | Явнэ | Ёгуд | |
| Населеныя пункты | Бээр Якаў | Бэйт Даган | Бнэй Яіш | Эльад | Еліяхін | Эвэн Егуда | Ган Явнэ | Гэдэра | Гіват-Шмуэль | Джальджулія | Кафр Касэм | Кфар Бара | Кфар Ёна | Кірьят Экрон | Кохав Яір | Мазкэрэт Бацья | Пардэсія | Рамот ха-Шавім | Савьён | Шоам | Тэль Монд | Цуран-Кадыма | Цэмэр | |
| Рэгіянальныя рады | Брэнэр | Ган Равэ | Гдэрот | Гэзэр | Дром ха-Шарон | Эмэк Хэфэр | Хэвэль Модыін | Хэвэль Явнэ | Хоф ха-Шарон | Леў ха-Шарон | Эмэк Лод | Нахаль Сорэк | |