Пэч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Пэч
Pécs
Пэч
Pecs, COA.jpg
Герб Пэча
Першыя згадкі: 871
Мэд’е: Баранья
Мэр: Dr. Páva Zsolt
Плошча: 162,61 км²
Насельніцтва (2012)
• колькасьць:
• шчыльнасьць:

156 801
970 чал/км²
Часавы пас:
• летні час:
UTC+1
UTC+1
Тэлефонны код: (+36)72
Паштовы індэкс: 7600
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
http://en.pecs.hu/

Пэч (па-вугорску: Pécs [ˈpeːt͡ʃ]) — места на паўднёвым захадзе Вугоршчыны, ля паўднёвага падножжа гор Мэчак. Адміністрацыйны цэнтар мэд’е Баранья. Насельніцтва — 157 680 чалавек (2010), Пэч — пятае па велічыні места Вугоршчыны. Раньнехрысьціянскі нэкропаль Пэча уключаны ў сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО. Разам зь Эсэнам і Стамбулам Пэч зьяўляецца культурнай сталіцай Эўропы 2010 году.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мяркуецца, што сучасная назва горада запазычана ад вялікамараўскага pĕt, які азначае «пяць». Гэта ўказаньне на пяць цэркваў, якія існавалі тым часам у горадзе.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Археалягічныя раскопкі паказалі, што на месцы сучаснага Пэча яшчэ ў IV ст. нашай эры існавалі кельцкія селішчы. Пэч пад назвай Сапіана ўваходзіў у склад рымскай правінцыі Панонія, а з IV ст. нашай эры тут была ўтворана хрысьціянская абшчына, якая актыўна прасоўвала каштоўнасьці хрысьціянства. Могілкі хрысьціян таго пэрыяду захаваліся да нашых дзён і ЮНЭСКА ўключыў іх у сьпіс Сусьветнай спадчыны чалавецтва.

Пасьля развалу й падзеньня Рымскай імпэрыі рэгіён патрапіў пад уладу варварскіх плямёнаў гунаў і авараў. Затым тут апынуліся славяне, а яшчэ праз некаторы час горад бы далучаны да Сьвятой Рымскай імпэрыі.

З пачатку новага тысячагодзьдзя Пэч - адзін з буйных абласных цэнтраў Вугоршчыны, а таксама галоўны горад мэд’е Баранья й рэзыдэнцыя біскупа. У XI-XII стст. Пэч перажыў росквіт архітэктурнага мастацтва й асабліва гарадзкой скульптуры. Сталасьць скульптурнай школы Пэча асабліва падкрэсьліваў рэльеф са сцэнамі з жыцьця Самсона, які ўпрыгожваў катэдральны сабор у Пэчы.

У 1543 годзе места перайшло пад уладу Асманскай імпэрыі, хрысьціянскія цэрквы пераўтвораны ў мячэці, а ў горадзе было пабудавана шмат тыпова турэцкіх будынкаў. У 1686 годзе Пэч быў вызвалены ад турак і ўвайшоў у склад велізарнай імпэрыі Габсбургаў. Гістарычны факт, што пад прыгнётам турак вугорскае насельніцтва ў горадзе значна скарацілася, і ўладам прыйшлося завозіць сюды асаднікаў зь германскіх і югаслаўскіх зямель.

Да 1777 г. места кіравалася мясцовымі біскупамі, затым Пэч атрымала статут вольнага места.

Трагічным для Пэча сталі гады вугорскай рэвалюцыі 1848-1849 гг., калі ён быў акупаваны харвацкімі войскамі. За гэтыя два гады места было ў эканамічным стаўленьні адкінутае на некалькі дзесяцігодзьдзяў назад. Эканамічны заняпад і разруха, - вось, што прынесла Пэчу рэвалюцыя. Пасьля рэвалюцыі места павольна ачуньвае. Велізарным стымулам у разьвіцьці эканамічнага патэнцыялу места стала будаўніцтва й адкрыцьцё ў 1860-1880гг. чыгункі, якая спалучыла Пэч з Будапэштам.

У выніку Першай сусьветнай вайны, на падставе мірнай дамовы, падпісанай паміж краінамі – пераможцамі й Нямеччынай, Пэч ледзь не апынуўся ў складзе Чэхаславаччыны, але ў жніўні, у выніку перамоў новага вугорскага ўрада з прадстаўнікамі краін Антанты, у 1921 г. ўсё-такі ўвайшоў у склад Вугоршчыны. У гады Другой сусьветнай вайны Пэч ня быў непасрэднай арэнай бітваў, але падвяргаўся бамбаваньням англа-амэрыканскай авіяцыі, што прывяло да разбурэньня часткі будынкаў горада.

Пэч — найважнейшы транспартны прамысловы й культурны цэнтар паўднёвага рэгіёна Вугорскай рэспублікі. У гарадзкіх навакольлях дагэтуль актыўна вядзецца здабыча вугля, а таксама ўранавых руд, працуе цеплаэлектрастанцыя. У Пэчы разьвіта машынабудаваньне, харчовая й дрэваапрацоўчая прамысловасьць, працуюць гарбарна-абутковая й тытунёвая фабрыкі, а таксама коксахімічны завод. У Эўропе асабліва шануюцца керамічныя вырабы зь Пэча, вырабленыя на гарадзкой фарфорава-фаянсавай фабрыцы.

Геаграфія й транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чыгуначная станцыя

Грамадзкі транспарт у горадзе прадстаўлены аўтобусамі, трамваямі й таксі. Чыгуначнымі шляхамі Пэч злучаны са сталіцай краіны, адкуль сюды можна дабрацца за тры гадзіны. З чыгуначнага вакзала рэгулярна адпраўляюцца цягнікі ў іншыя вугорскія гарады, а таксама ў Вену, Сараева й іншыя. Новы аэрапорт Пэча - Pogány, пабудаваны ў 2006 годзе, знаходзіцца ў 10 кілямэтрах ад горада.

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Катэдральны сабор
Нацыянальны тэатар
Рэшткі хрысьціянскай царквы
Мячэць Хасана Якаў-Алі
  • Мячэць пашы Касыма Газі .
  • Замкі Закаханых.
  • Раманскі сабор Сьв. Пятра і Паўла.
  • Катэдральны сабор.
  • Царква Бэльвараш.
  • Бастыён Барбакан.
  • Старажытнахрыстыянскія пахаваньні IV ст.
  • Будынак нацыянальнага тэатра.
  • Нацыянальны парк Дунай-Драва.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Унівэрсытэт

Цікавыя факты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падчас рэканструкцыі галоўнага пляца Сэчані у 2009 годзе былі выяўлены склепы графа Дракулы. Меркавана над месцам знаходжаньня склепаў стаяў двухпавярховы дом Улада Цэпеша, больш вядомага як граф Дракула. Дом даўно быў зьнесены, аднак доўгае вузкае падзямельле было выяўлена зусім нядаўна.

Мэдыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Пэчсховішча мультымэдыйных матэрыялаў