Пятро Сідаровіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Сідаровіч.

Пятро Платонавіч Сідаровіч (1906, в. Каты, Бабруйскі павет, Менская губэрня, цяпер Бабруйскі раён, Магілёўская вобласьць19 лютага 1938, Магілёў, турма НКВД) — ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў на Беларусі, настаўнік.

Сын Платона й Алены Сідаровічаў. Меў малодшага брата Паўла (19081941), які быў спалены немцамі жыўцом у Бабруйскай фартэцыі. Працаваў настаўнікам у Клімавічах Магілёўскае вобласьці. Арыштаваны ў 1937 годзе. Асуджаны 5 студзеня 1938 за «дывэрсійную дзейнасьць» да вышэйшае меры пакараньня. Расстраляны. Рэабілітаваны 16 студзеня 1989 калегіяй Вярхоўнага Суду БССР. Асабовая справа С. № 9771 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскае вобласьці.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]