Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Пятро Мікалаевіч Сіманенка (Сыманенка) (па-ўкраінску: Петро́ Микола́йович Симоне́нко, нарадзіўся 1 жніўня 1952 году ў Данецку) — украінскі палітычны дзеяч, старшыня Камуністычнай партыі Ўкраіны. Народны дэпутат Украіны, лідэр фракцыі камуністаў.
Нарадзіўся 1 жніўня 1952 году ў Данецку (УССР, СССР). У 1974 годзе скончыў Данецкі палітэхнічны інстытут. Працаваў ў інстытуце «Донгіправуглемаш».
Вынікі другога туру выбараў паводле рэгіёнаў
(Рэгіёны, якія падтрымалі Сіманенку, пазначаны чырвоным)
Вынікі па акругах на выбарах 2010 году
Пятро Сіманенка зьяўляўся кандыдатам на пост Прэзыдэнта Ўкраіны на выбарах 1999 і 2004 году. На выбарах 1999 году ён атрымаў падтрымку 5 849 077 галасоў выбаршчыкаў, альбо 22,24%, і разам зь Леанідам Кучмай трапіў у другі тур выбараў. Нягледзячы на падтрымку амаль ўсіх левых сілаў, у другім туры ён прайграў дзейснаму Прэзыдэнту Кучме. Пятра Сіманенку падтрымалі 10 665 420 выбаршчыкаў, альбо 37,80%. [1]
На гэтых выбарах ён атрымаў падтрымку 1 396 135 галасоў выбаршчыкаў, альбо 4,97% (чацьвертае месца)[2] Найбольшую падтрымку ён атрымаў на Поўдні ды Ўсходзе Ўкраіны: за яго кандыдатуру прагаласавалі 10,60% выбаршчыкоў Днепрапятроўскай, 10,04% Хэрсонскай, 8,84% жыхароў Севастопаля. Найменш Пятра Сіманенку падтрымалі выбаршчыкі Заходняй Ўкраіны. Так, яго падтрымлі 0,53% выбаршчыкоў Тэрнопальскай, 0,70% Івана-Франкоўскай, ды 0,83% Львоўскай вобласьці.
Пятро Сіманенка зарэгістраваны[3] Цэнтральнай Выбарчай Камісіяй Украіны як кандыдат ад блёку левых ды левацэнтрысцскіх сілаў.[4] У гэты блёк апрача камуністычнай партыі ўвайшлі таксама Сацыял-дэмакратычная партыя Ўкраіны (аб'яднаная), Усеўкраінскае аб'яднаньне левых «Справядлівасьць» ды Зьвяз Левых Сілаў. Па выніках выбараў Пятро Сіманенка атрымаў 872 877 галасоў выбаршчыкаў, альбо 3,54%[5] галасоў (шостае месца).
Пятро Сіманенка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў