Пячарка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Пячарка
Agaricus arvensis 1.jpg
Клясыфікацыя
Царства Грыбы
Падцарства Вышэйшыя грыбы
Аддзел Базыдыёміцэты
Кляса Агарыкаміцэты
Атрад Агарыкавыя
Сямейства Пячурыцавыя‎
Род Пячурыца‎
Від Пячарка
Бінамінальная намэнклятура
Agaricus arvensis
Foodlogo3.svg

Пяча́рка, шампіньё́н лясны́ (па-лацінску: Agaricus arvensis) — від грыбоў роду пячурыцы.
Навуковыя сынонімы:

і інш.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пладовае цела буйное. Капялюш тоўстамясісты, сьпярша акругла—званочкавы, з загорнутым краем і з прыватнай покрыўкай, пазьней пуката—раскінуты або раскінуты, зь невялікім шырокім бугарком або зьлёгку прыплясканы ў цэнтры, часам з хвалістым краем і з рэшткамі покрыўкі па краі; 8—20 см у дыямэтры; белы або крэмавы, з узростам — з вохраным адценьнем, марудна жаўцее ад дотыку; шаўкавісты, гладкі або пакрыты валакністымі жаўтаватымі ці бураватымі лускамі; пры сухім надвор’і часта растрэскваецца па краі.

Мякіш шчыльны, з узростам мякчэйшы, белы або жаўтаваты (у сьпелых грыбоў), саладкаваты. На зломе мякіш крыху жаўцее. Мае характэрны пах анісу або мігдалаў (асабліва ў маладых грыбоў).

Маладая пячарка

Пласьцінкі частыя, уздутыя, шырэйшыя да пэрыфэрыі, вольныя ля ножкі, 8—12 мм шырынёю, сьпярша белыя, шэравата—белаватыя, пазьней шэравата—бураватыя, пасьля гарчычныя, бура—фіялетавыя, бура—чакалядныя або амаль чорныя.

Ножка 6—10 см вышынёю, 1—1,5 см шырынёю, цыліндрычная, гладкая, пашыраная ці патоўшчаная да асновы; з буйным шырокім белым двухслойным кальцом[1] у верхняй траціне ножкі (ніжняе кальцо — карацейшае, з жаўтаватым краем, зубчастае); валакністая, у маладых грыбоў суцэльная, пазьней — з вузкай паланінаю (фистульная), лёгка аддзяляецца ад капялюшыку, з шматкападобным налётам у аснове; аднаго колеру з капялюшыкам, пры націсканьні жаўцее. Мякіш у аснаваньні ножкі не набывае жоўтага адценьня.

Споравы парашок чорна—карычневы. Споры 7—9 x 4.5—6 мкм, яйкападобна-эліпсоідныя, гладкія, карычневыя. Хейляцыстыды танкасьценныя, яйкападобныя, 11—26 x 9—18(21) мкм.

Колеравыя хімычныя рэакцыі: мякіш дае жоўтую афарбоўку з гідраксідам калю.

Распаўсюджаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Старая пячарка

Шырока распаўсюджаны і шырока расьце на глебе, у асноўным на адкрытай прасторы, парослай травой, — лугох, лясных палянах, уздоўж дарог, на вырубках, у садох і парках, радзей на пашах. Сустракаюцца як на роўнядзях, так і ў гарах. Пладовыя целы зьяўляюцца паасобку, групамі ці вялікімі групамі; часта ўтвараюць дугі і кольцы. Частка растуць побач з жыгучкай. Каля дрэваў редкія; вынятак складаюць яліны[2].

Сэзон: з канца траўня да сярэдзіны кастрычніка—лістапада.

Падобныя віды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Атрутныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Мухамор зялёны (Amanita phalloides). Адрозьніваецца белымі пласьцінкамі гіменафору, клубнепадобна-уздутым аснаваньнем ножкі, абкружаным вольвай, белым аднаслойным кальцом на ножцы і адсутнасьцю характэрнага паху анісу.
  • Пячурыца атрутная (Agaricus xanthodermus). Больш дробны від пячурыц; сустракаецца часта, асабліва ў пасадках белага гарошніку, зь ліпеня да кастрычніка. Адрозьніваецца непрыемным («аптэчным») пахам карболавае кісьлі. Пры надломе, асабліва па краі капялюшыку і ў аснаваньні ножкі, мякіш хутка жаўцее.

Ядомыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падобны зь іншымі відамі шампіньёнаў (Agaricus silvicola, Agaricus campestris, Agaricus osecanus і інш.), аднак пераважна буйнейшы за астатніх. Найболей падобная да яго пячарка крывая (Agaricus abruptibulbus), якая, аднак, расьце ў яловых лясох, а не на адкрытых і сьветлых месцах.

Харчовыя якасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ядомы[1]. Смачны, далікатэсны грыб (3 катэгорыі), паводле смакавых якасьцяў — адзін з найлепшых сярод пячарак. Ядомы нават у сырым выглядзе[3].

Ужываецца рознымі спосабамі — сьвежым (па 10 хвілінах адварваньня), салёным, марынаваным. Аднак здольны накопліваць кадм, медзь ды іншыя цяжкія мэталы, што можа ўяўляюць небясьпеку для здароўя[4].

Таксаномія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню апісаны Якабам Крысьціянам Шэферам у 1762 у Баварыі як Agaricus arvensis.

Праведзеныя ў 1999 року дасьледаваньні дазволілі вылучыць унутры Agaricus arvensis два марфатыпы, якія, магчыма, прадстаўляюць асобныя віды. Прадстаўнікі першага марфатыпу на макрамарфалягічным узроўні адрозьніваюцца сьветла-жоўтым капялюшыкам, які ў сьпелым выглядзе шырока—званочкавы; прадстаўнікі другога марфатыпу мяюць белыя капелюшы раскінута—выпуклай формы[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б М. В. Горленко, М. А. Бондарева, Л. В. Гарибова, И. И. Сидорова, Т. П. Сизова. Грибы СССР. Москва, изд. Мысль, 1980
  2. ^ Lincoff, Gary. The Audubon Society Field Guide to North American Mushrooms. Chanticleer Press: New York, 1981.
  3. ^ «Грибы». Справочник. / пер. с итал. Ф.Двин — Москва: АСТ. Астрель, 2004. — 303 с (стр. 181)
  4. ^ Royal Botanic Gardens, Kew
  5. ^ Leo Calvo-Bado, Ralph Noble, Mike Challen, Andreja Dobrovin-Pennington, and Tim Elliott. Sexuality and Genetic Identity in the Agaricus Section Arvenses 1 // 2000, American Society for Microbiology.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Мир растений : в 7 т. / Под ред. академика А. Л. Тахтаджяна. Т.2. Слизевики. Грибы — 2—е изд., перераб. — М.: Просвещение, 1991. — 475 с (Стр. 286).
  • Аурел Дермек. Грибы. — Братислава: Словарт, 1989. — стр. 112—113.
  • З. А. Клепина и Е. В. Клепина. Справочник грибника. — Москва: АСТ—ПРЕСС, 2006. — 256 с (стр. 99-100)
  • «Грибы. Справочник—определитель. Более 120 видов» / Автор—составитель Н. Е. Макарова — Москва: АСТ, Минск: Харвест, 2005—320 с (стр. 252—253)
  • «Грибы». Справочник. / пер. с итал. Ф.Двин — Москва: АСТ. Астрель, 2004. — 303 с (стр. 181)
  • Лессо, Томас. Грибы. Определитель. / пер. с англ. — Москва: АСТ, 2007. — 304 с (стр. 157)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Пячаркасховішча мультымэдыйных матэрыялаў