Пётар Брыгадзін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пётар Брыгадзін
Дата нараджэньня 24 жніўня 1949(1949-08-24)
Месца нараджэньня в. Моладава, Янаўскі раён Берасьцейскай вобласьці БССР
Дата сьмерці 12 сьнежня 2021(2021-12-12) (72 гады)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт
Занятак навуковец
Навуковая сфэра гісторыя Беларусі
Месца працы Дзяржаўны інстытут кіраваньня і сацыяльных тэхналёгіяў БДУ
Навуковая ступень доктар гістарычных навук[d]
Узнагароды Мэдаль За працоўную доблесьць

Пё́тар Іва́навіч Брыга́дзін (24 жніўня 1949, в. Моладава Янаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці, БССР) — беларускі гісторык, міністар адукацыі Рэспублікі Беларусь (2001—2003), рэктар Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь (20002001).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1971 скончыў гістарычны факультэт БДУ, навучаўся ў асьпірантуры БДУ (1975—1978). У 1978 абараніў кандыдацкую дысэртацыю «Камсамол Беларусі — актыўны памочнік партыі ў культурным будаўніцтве (1966—1970)». У 1995 абараніў доктарскую дысэртацыю «Эсэры ў Беларусі (канец XIX ст. — люты 1917)». Прафэсар (1996).

Выкладчык катэдры гісторыі КПСС гуманітарных факультэтаў, сакратар камітэту камсамолу, намесьнік сакратара парткаму БДУ, загадчык аддзелу ЦК ЛКСМБ, інструктар аддзелу навукі і навучальных установаў ЦК КПБ. Прарэктар па вучэбнай працы (1988—1994), загадчык катэдры гісторыі Беларусі новага і найноўшага часу (1994—1996), першы прарэктар БДУ (1996—2000), адначасна рэктар Рэспубліканскага інстытуту вышэйшай школы. Рэктар Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь (2000—2001), міністар адукацыі Рэспублікі Беларусь (2001—2003). З 2003 — дырэктар Дзяржаўнага інстытуту кіраваньня і сацыяльных тэхналёгіяў БДУ.

Быў чальцом Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Парлямэнцкага сходу Саюзу Беларусі і Расеі, Прэзыдыюму НАН Беларусі, Найвышэйшай атэстацыйнай камісіі Беларусі. Ачольвае Савет па абароне доктарскіх дысэртацыяў.

Навуковыя зацікаўленасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Палітычная гісторыя Беларусі новага і найноўшага часу. Аўтар больш за 70 працаў.

Падрыхтаваў двух дактароў і сем кандыдатаў навук.

Асноўныя публікацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Эсеры в Беларуси (конец XIX в. — февраль 1917 г.). — Мн., 1994;
  • Усевалад Ігнатоўскі: палітычны дзеяч, вучоны. — Мн., 1998 (у сааўт.);
  • На пераломе эпох: станаўленне беларускай дзяржаўнасці (1917—1920 гг.). — Мн., 1999 (у сааўт.);
  • Паміж Усходам і Захадам: станаўленне дзяржаўнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі (1917—1939 гг.). — Мн., 2003 (у сааўт.);
  • Военная школа в Беларуси (XIII в. — перв. четв. XIX в.). — Мн., 2004;
  • Мятежный корпус: из истории Александровского Брестского кадетского корпуса (1842—1863). — Мн., 2007;
  • Гісторыя Беларусі. Курс лекцый: У 2 т. — Мн., 2000, 2002 (у сааўт.);
  • Беларусазнаўства: Вучэб. дапам. — Мн., 2000 (у сааўт.);
  • История Беларуси в контексте европейской истории: Курс лекций. — Мн., 2007.

Узнагароды і прэміі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Папярэднік
Анатоль Шрубенка
Рэктар Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь
21 ліпеня 2000 — 14 лістапада 2001
Наступнік
Пётар Кухарчык