Пётар Кахоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Пётар Кахоўскі
па-расейску: Пётр Григорьевич Каховский
Kakhovsky.jpg
Дата нараджэньня 1797
Месца нараджэньня Смаленская губэрня
Грамадзянства Сьцяг РасеіРасейская імпэрыя
Дата сьмерці 25 ліпеня 1826
Месца сьмерці Санкт-Пецярбург

Пётар Кахоўскі (па-расейску: Пётр Григорьевич Каховский) (17971826) — расейскі дваранін, дзекабрыст, забойца (1825) генэрала Міларадавіча й камандзіра лейб-ґвардыі Ґрэнадэрскага палка Мікалая Сьцюрлера (1786 — 1825).

Пётар Кахоўскі паходзіў са зьбяднелых дваранаў Смаленскае ґубэрні. Ён нарадзіўся ў 1797 годзе ў сяле Праабражэнскім, вучыўся ў пансіёне пры Маскоўскім унівэрсытэце: «па-расейску, па-нямецку і па-француску чытаць, пісаць і казаць умее, гісторыю, ґеаґрафію і арыфметыку ведае». Па прызнаньні самога Кахоўскага, на фармаваньне ягоных думкаў паўплывала дзіцячае вывучэньне «грэкаў і рымлянаў», «нядаўнія перавароты ў кіраваньнях Эўропы» і знаходжаньне за мяжою ў 1823—1824 гг. У 1816 годзе Кахоўскі паступіў на вайсковую службу ў лейб-ґвардыі еґерскі полк юнкерам, але за «шум і розныя нядобрапрыстойнасьці… неплацёж грошай у кандытарскую краму й ленасьць да службы» быў разжалаваны ў радавыя і ў 1817 годзе адпраўлены на Каўказ, дзе за выдатную службу зноў зроблены ў юнкерам. Даслужыўшыся да паручніка, у 1821 годзе Кахоўскі па хваробе атрымаў адстаўку. Моцна бедаваў, быў вельмі самотны, бяз роднасных сувязяў і сяброў.

У 1825 годзе прыехаў у Пецярбург, намерваючыся адправіцца ў Грэцыю, каб ваяваць за яе незалежнасьць. Маючы «палкі характар, гатовы на самаадданасьць» (Кандрат Рылееў) і свабодалюбнасьць («я і ў ланцугах буду вечна вольны»), быў прыняты ў Паўночнае таемнае грамадства. Кахоўскі лічыў неабходным зьнішчэньне самадзяржаўнай ўлады, зьнішчэньне ўсёй царскай дынастыі й ўсталяваньне рэспублікі. Кахоўскага, як зусім самотнага чалавека, дзекабрысты азначылі царазабойцам. 14 сьнежня на Сэнацкім пляцу Кахоўскі забіў пецярбургскага ґенэрал-ґубэрнатара Міларадавіча й палкоўніка Сьцюрлера, параніў свіцкага афіцэра, але не вырашыўся забіць новага цара.

Быўшы ў зьняволеньні, на следстве паводзіў сябе дзёрзка, адкрыта выказваючыся пра недахопы расейскага дзяржаўнага ладу й непахвальна характарызуючы імпэратараў Аляксандра I і Мікалая I. У ліку пяці дзекабрыстаў быў павешаны. Сарваўшыся з завесы з-за неспрактыкаванасьці ката, быў павешаны другасна.
Дакладнае месца пахаваньня Кахоўскага невядома.

Адрасы ў Санкт-Пецярбургу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]