Пётар Клімук

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Пётар Клімук
Vladimir Putin 2 March 2000-4.jpg
Пётар Клімук і Ўладзімер Пуцін
Род дзейнасьці касманаўт
Дата нараджэньня 10 ліпеня 1942 (70 гадоў)
Месца нараджэньня

Камароўка, Берасьцейская вобласьць, Беларуская ССР, СССР

Мэдаль Залатая Зорка
Мэдаль Залатая Зорка
Ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн «За службу Радзіме ва Ўзброеных Сілах СССР» III ступені
Ордэн За службу Радзіме 2 ступені

Пётар Ільліч Клімук (нарадзіўся 10 ліпеня 1942) — савецкі касманаўт, двойчы Герой Савецкага Саюзу, генэрал-палкоўнік авіяцыі.

Біяграфія [рэдагаваць]

Нарадзіўся ў вёсцы Камароўка (цяпер Берасьцейскі раён Беларусі). Клімук навучаўся ў Вышэйшай школе авіяцыі Ленінскага камсамолу ў Чарнігаве і ўступіў у Савецкія Паветраныя Сілы ў 1964 годзе. Наступным годам ён быў адабраны для ўдзелу ў касьмічнай праграме.

Ягоным першым палётам стаўся палёт на «Саюзе-13» у 1973 годзе. Затым была місія на касьмічную станцыю «Салют-4» на «Саюзе-18» у 1975 годзе.

З 1976 году яго ўключаюць у праграму міжнародных касьмічных палётаў, і яго трэці і апошні вылет у касьмічную прастору адбыўся разам з польскім касманаўтам Міраславам Гермашэўскім на «Саюзе-30».

У Клімука дарагі й уражлівы шэраг узнагародаў: Герой Савецкага Саюзу (двойчы), Ордэн Леніна (тройчы), польскі Ордэн Грунвальдзкага Крыжа, Залаты мэдаль імя Цыялкоўскага, Залаты мэдаль імя Гагарына, а таксама Залаты мэдаль ад Польскай акадэміі навук. Ён зьяўляецца ганаровым грамадзянінам такіх гарадоў як Калуга, Гагарын, і Джэзкаган.

Пётар Клімук — аўтар двух кніг пра палёты ў космас: «За зорамі» і «Атака на бязважкасьць».

Крыніцы й заўвагі [рэдагаваць]

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Пётар Клімуксховішча мультымэдыйных матэрыялаў