Пятро Краўчанка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Пётар Краўчанка»)
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Краўчанка.
Пятро Краўчанка
Міністар замежных справаў БССР і Рэспублікі Беларусь
17 ліпеня 1990 — 1994
Прэзыдэнт:
Прэм’ер-міністар: Вячаслаў Кебіч
Наступнік: Уладзімер Сянько
Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Японіі
19 студзеня 1998 — 19 лістапада 2002
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Наступнік: Уладзімер Лапата-Загорскі(?)
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 13 жніўня 1950(1950-08-13) (73 гады)
Партыя:
Адукацыя:
Узнагароды:
Knight of the Order of the Star of Italy юбілейны мэдаль „100 гадоў дыпляматычнай службе Беларусі“

Пятро́ Кузьмі́ч Кра́ўчанка (нар. 13 жніўня 1950 году ў Смалявічах) — беларускі палітык, дыплямат і гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1976).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выпускнік БДУ (1972). Быў сакратаром Менскага гарадзкога камітэту КПБ (1985—1990). У 1990 годзе быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савету БССР 12-га скліканьня, але ўжо ў гэтым жа годзе прызначаны быў Міністрам замежных справаў БССР[1], у сувязі з чым яго мандат скончыўся[2]. Міністрам быў да 1994 году. У 1995 годзе быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня.

19 студзеня 1998 году прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Японіі[3], 14 сьнежня 1999 году стаў таксама амбасадарам у Рэспубліцы Філіпіны па сумяшчальніцтве[4]. На гэтых пасадах быў да 19 лістапада 2002 году, калі быў адстаўлены[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Постановление Верховного Совета Республики Беларусь от 17 июля 1990 г. №144-XII «О назначении Министра иностранных дел Республики Беларусь» (рас.)
  2. ^ Постановление Верховного Совета Республики Беларусь от 27 июля 1990 г. №199-XII «О досрочном прекращении полномочий народного депутата Белорусской ССР Кравченко П. К.» (рас.)
  3. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 19 января 1998 г. №42 «О назначении П. К. Кравченко Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Японии» (рас.)
  4. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 14 декабря 1999 г. №723 «Аб назначэнні П. К. Краўчанкі Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Філіпіны»
  5. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 19 ноября 2002 г. №574 «Об освобождении П. К. Кравченко от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Японии и Республике Филиппины по совместительству» (рас.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]