Пётар Лысенка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Пё́тар Фё́даравіч Лысе́нка (16 верасьня 1931, вёска Зарачаны, Полацкі раён) — беларускі археоляг. Доктар гістарычных навук (1988), прафэсар (1993).

Скончыў Менскі пэдынстытут (1953). 3 1964 працуе ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі: старэйшым навуковым супрацоўнікам, загаднікам сэктару сярэдневечнай археалёгіі. 3 1988 узначальвае аддзел археалёгіі сярэднявечча. Вывучаў курганы 1112 стст., старажытныя месты Тураў, Берасьце, Пінск, Слуцак, Давыд-Гарадок, Клецак, Рагачоў, Мазыр, Менск. Дасьледнік прыйшоў да высновы, што Берасьце засанавалі дрыгавічы. Упершыню для драўлянай побытавай архітэктуры Старажытнай Русі выявіў у Берасьці жытлы на 12—13 вянкоў з аконнымі праёмамі. Вынікам дасьледаваньняў зьявілася стварэньне археалягічнага музэю «Бярэсьце».

Літаратура [рэдагаваць]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.